Данатас Малінаўскас
Данатас Малінаўскас (7 сакавіка 1869, Краслава — 30 лістапада 1942, Бійск на Алтаі) — літоўскі палітык і дыпламат, адзін з дваццаці падпісаўшых Акт незалежнасці Літвы ад 16 лютага 1918 года.
Нарадзіўся ў польскай шляхецкай сям'і. Адукацыю атрымоўваў у Вільні, пазней вучыўся ў Сельскагаспадарчай акадэміі ў Табары, дзе пазнаёміўся з дзеячамі чэшскага нацыянальнага адраджэння.
Пасля сканчэння вучобы вярнуўся Літву, ангажуючыся ў абарону літоўскай мовы ў грамадскім і касцёльным жыцці. У 1918 годзе ён быў выбраны ў Тарыбу. Галасаваў за Акт незалежнасці Літвы ад 16 лютага 1918 года.
У міжваеннае дваццацігоддзе — дыпламат у Чэхаславакіі i Эстоніі. Пасля энексіі Літвы СССР у1940 годзе арыштаваны НКУС — верагодна быў забіты ці памёр у адным з лагераў.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- «Malinauskas, Donatas». Encyclopedia Lituanica III: 459—460. (1970—1978). Ed. Simas Sužiedėlis. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. LCC 74-114275.