Салямонас Банайціс
Салямонас Банайціс | |
---|---|
Род дзейнасці | банкір, выдавец, палітык |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1866 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 1933 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Казімерас Віктарас Банайціс[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Салямонас Банайціс (15 ліпеня 1866 г., пам. 4 мая 1933 г. у Каўнасе) — літоўскі выдавец, банкір, грамадскі і культурны дзеяч, адзін з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы (1918) г.
У 1905 годзе заснаваў першую друкарню на літоўскіх землях, якія ўваходзілі ў склад Расіі, кіраваў ёй да 1918 года. Выдавецкі дом адгукнуўся на патрэбу ў тэкстах, выкліканую забаронай літоўскага слова, выдаўшы амаль 1.5 мільёны копій кніжак і каля 2 мільёнаў асобнікаў перыёдыкаў. З 1915 да 1917 года яго выдавецтва публікавала трохмоўную газету «Ковенскія навіны» (на польскай, літоўскай i нямецкай мове).
Падчас германскай акупацыі Літвы заснаваў літоўскамоўную сярэднюю школу ў Коўне і 12 пачатковых школак. У 1917 годзе ён быў абраны членам Тарыбы. У незалежнай Літве заснаваў Літоўскі хаўрус земляробаў, таксама банкі — гандлёвы і прамысловы.
Пахаваны на Петрашунскіх могілках у Коўне.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130328111 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.