Перайсці да зместу

Ала (Кіраўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Ала
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 16 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2237
Паштовыя індэксы
213951
Аўтамабільны код
6
Ала (Беларусь)
Ала
Ала
Ала (Магілёўская вобласць)
Ала
Ала

Ала́[1] (трансліт.: Ala, руск.: Ала) — вёска ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Баравіцкага сельсавета.

Паходзіць ад назвы ракі Алы. Паводле Казіміра Бугі, назва ракі балцкая, у адным шэрагу з літоўскім гідронімамі Alėja, Aluota, Alauša[2]. У гэтых гідронімах мовазнавец Аляксандрас Ванагас вылучаў корань al-, які звязаны з літоўскім alėti "цячы".[3]

У 1943 годзе пад нямецкай акупацыяй дзейнічала пачатковая школа[4].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1958. — P. 529.
  3. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 38.
  4. ДАМВ, ф. 866, воп. 1, спр. 2
Год Колькасць
1999 58
2009 16