Алег Ізмайлавіч Сямёнаў-Цян-Шанскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Ізмайлавіч Сямёнаў-Цян-Шанскі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1906(1906-10-15)
Дата смерці 21 верасня 1990(1990-09-21) (83 гады)
Грамадзянства
Бацька Q115787527?
Род дзейнасці біёлаг
Навуковая сфера арніталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі»

Алег Ізмайлавіч Сямёнаў-Цян-Шанскі (15 кастрычніка 1906 — 21 верасня 1990) — савецкі натураліст, доктар біялагічных навук, адзін з заснавальнікаў Лапландскага запаведніка  (руск.).

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Унук знакамітага даследчыка і першапраходца Пятра Сямёнава-Цян-Шанскага  (руск.), сын яго сына Ізмаіла Пятровіча. Яго (Алега Ізмайловіча) бацька працаваў метэаролагам, маці прыходзілася дачкой папулярнаму маскоўскаму ўрачу.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Да 1917 года сям’я Сямёнавых-Цян-Шанскіх жыла ў Петраградзе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі яны пераехалі ў свой маёнтак Пятроўку (у Тамбоўскай губерні). Алег Ізмайлавіч з дзіцячых гадоў дапамагаў бацьку працаваць на метэаралагічнай станцыі. Вялікі ўплыў аказаў на яго дзядзька Андрэй  (руск.) — вядомы энтамолаг[1]. Хлопчык атрымліваў хатнюю адукацыю. Ён захапляўся назіраннямі за прыродай і фатаграфіяй. У 1929 годзе з завяршэннем НЭПа і змяненнем сацыяльна-палітычнага клімату ў СССР у выніку пачатку калектывізацыі сялянства сям’і прыйшлося вярнуцца ў Ленінград, дзе бацька будучага вучонага таксама атрымаў працу метэаролага.

Праца ў Лапландскім запаведніку[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 годзе Алег Ізмайлавіч прыехаў на Кольскі паўвостраў, каб працаваць (як тады здавалася — часова) на горнай метэаралагічнай станцыі ў Хібінах. Аднак па рэкамендацыі яе дырэктара, Ё. Г. Эйхфельда, Г. М. Крэпс  (руск.) прапанаваў Сямёнаву-Цян-Шанскаму перайсці на працу ў Лапландскі запаведнік навуковым назіральнікам. І праз месяц малады навуковец стаў першым навуковым супрацоўнікам запаведніка. Ён выдатна вывучыў і аб’ездзіў тэрыторыю, праводзіў улікі дзікіх паўночных аленяў, займаўся акліматызацыяй андатраў[2] і навуковай працай. Сумесна з Г. М. Крэпсам выпусціў манаграфічныя публікацыі, якія лічыліся лепшымі ў савецкай запаведнай сістэме.

Дзейнасць у ваенны і пасляваенны час[правіць | правіць зыходнік]

Пасля пачатку савецка-фінскай вайны і пазней у гады Вялікай Айчыннай вайны запаведнік апынуўся ў зоне фронту. Падчас Зімовай і ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны Алег Ізмайлавіч па магчымасці працягваў навуковую і прыродаахоўную працу.

У верасні 1941 года амаль усе супрацоўнікі Лапландскага запаведніка былі звольненыя і адпраўленыя на фронт. Алег не падыходзіў па здароўі, аднак дамогся пераагляду і залічэння ў запасны стралковы полк. Таксама ён даваў задзейнічаным у кантактах з саюзнікамі афіцэрам ўрокі англійскай і рэдагаваў газету для салдат. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём «За баявыя заслугі»[3].

Пасля дэмабілізацыі з арміі. Сямёнаў-Цян-Шанскі жыў у Ленінградзе, працаваў супрацоўнікам Заалагічнага інстытута Акадэміі Навук. Разам з жонкай — іхтыёлагам Марыяй Іванаўнай Уладзімірскай — ездзіў у экспедыцыі, у тым ліку на Куршскую касу.

У 1949 годзе муж і жонка вярнуліся ў Лапландыю. Алег Ізмайловіч узначаліў навуковы аддзел запаведніка. Абмежаванні на кантакты з замежжам і замежнікамі, недаступнасць у Савецкім Саюзе замежных навуковых публікацый ўскладнялі працу вучонага.

Барацьба за аднаўленне Лапландскага запаведніка[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 1951 года Лапландскі запаведнік, як і 86 іншых, быў ліквідаваны пастановай Саўміна СССР. Алег Ізмайловіч пачаў працаваць у {{нп3|Пячора-Ілычскі запаведнік|Пячора-Ілычскім запаведніку|ru|Печоро-Илычский заповедник}} адначасова ўступіўшы ў барацьбу за аднаўленне Лапландскага.

У верасні 1957 гэтага ўдалося дамагчыся, аднак толькі ў 1965 годзе Лапландскі запаведнік зноў атрымаў самастойнасць. Да гэтага ён чатыры гады лічыўся часткай Кандалакшскага  (руск.).

Далейшая навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Алег Ізмайлавіч падрабязна вывучыў экалогію цецеруковых птушак, вынайшаў спецыяльны прыбор — актограф — для запісу працэсу наседжвання яйца. Ён выкарыстаў у сваёй працы вопыт карэнных жыхароў Кольскага паўвострава, шмат фатаграфаваў жывёл і расліны.

У 1960 годзе ў Маскве выйшла яго буйная манаграфія «Экалогія цецеруковых», перакладзеная затым на шведскую і нямецкую.

З 1962 года ён доктар біялагічных навук.

У 60-70-я гады вучонаму ўдалося коратка наведаць Фінляндыю, а таксама скарыстацца запрашэннямі замежных калегаў з ГДР (Енскі ўніверсітэт) і Чэхаславакіі. У паездках ён знаёміўся з замежнай літаратурай, дзяліўся навуковым вопытам, падарожнічаў і аглядаў славутасці Еўропы.

Пры гэтым з-за закрытасці Рускай Лапландыі для замежнікаў, у адказ візіты былі немагчымыя. Наведаць Лапландскі запаведнік змаглі толькі двое фінскіх батанікаў, з астатнімі калегамі Алег Ізмайлавіч на савецкай тэрыторыі мог сустракацца толькі ў Ленінградзе.

Удзельнічаў у міжнародных кангрэсах і сімпозіумах.

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Апошнія дзесяць гадоў жыцця актыўна змагаўся за экалагічны дабрабыт поўначы, супраць забруджвання прыроды Кольскага паўвострава цяжкай прамысловасцю, у тым ліку камбінатам «Североникель  (руск.)». У 1980 годзе змог апублікаваць у «Праўдзе» востры артыкул на гэтую тэму.

У 1983 годзе тэрыторыя Лапландскага запаведніка была значна пашырана.

Незадоўга да смерці змог яшчэ раз наведаць Фінляндыю. Памёр вучоны 21 верасня 1990 года ад раптоўнага спынення сэрца  (руск.).

Пахаваны на тэрыторыі Лапландскага запаведніка  (руск.).

Узнагароды і памяць[правіць | правіць зыходнік]

За два месяцы да смерці быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У доме, дзе навуковец пражыў апошнія пятнаццаць гадоў, быў арганізаваны музей.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Апублікаваў у СССР і за мяжой больш за сто навуковых прац, у тым ліку дзесяць кніг[4].

  • Семёнов-Тян-Шанский О. И. Экология тетеревиных птиц / Главное управление охотничьего хозяйства при Министерстве сельского хозяйства РСФСР. — М., 1959. — 320 с. — (Труды Лапландского государственного заповедника. Вып. 5). — 3000 экз.
  • Семёнов-Тян-Шанский О. И. Лапландский государственный заповедник: Научно-популярный очерк. — Мурманск: Мурманское книжное издательство, 1960. — 136 с. — 2000 экз.
  • Семёнов-Тян-Шанский О. И. Лапландский заповедник: Научно-популярный очерк. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мурманск: Мурманское книжное издательство, 1975. — 248, [16] с. — 30 000 экз.
  • Семёнов-Тян-Шанский О. И. Лапландский заповедник: Фотоальбом / Сост., авт. текста О. И. Семенов-Тян-Шанский, Н. Н. Дельвин. — М.: Советская Россия, 1984. — 160 с. — 50 000 экз.
  • Семёнов-Тян-Шанский О. И. Биология размножения тетеревиных птиц на Севере / Отв. ред. В. Е. Флинт. — М.: Наука, 1983. — 64 с. — 1750 экз.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Алег Измайлович ніколі не сканчаў ні школы, ні універсітэта, але, дзякуючы сваім навуковым заслугам, у 1940 годзе ў якасці выключэння быў дапушчаны да абароны дысертацыі і стаў кандыдатам навук. Гэта быў адзіны падобны выпадак за ўсю гісторыю СССР.
  • Вучоны вёў дзённік на працягу 72 гадоў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Семенов-Тян-Шанский Олег Измайлович // Зоологи Советского Союза: Справочник. М.; Л., 1961: 206.
  • Алексеева А. 1966. Один из династии Тян-Шанских (Сов. человек и его дело) // Полярная правда. 8 мая
  • Литвинов В. 1976. Внук знаменитого путешественника (Встречи с интересными людьми) // Лесная промышленность. 14 октября.
  • Корнев В. 1979. Вершинам созвучное время: Люди нашего города // Мончегорский рабочий. 11 февраля.
  • Сафиев Н. 1968. Лапландец // Вокруг света 4: 12-15.
  • Сафиев Н. 1980. Лапландец // Н.Сафиев. Лунный парус. М.: 140—145.
  • Хохлов А. М. 1980. Пионеры Севера // Мончегорский рабочий. 13 марта.
  • Брысов А. 1981. Внук великого путешественника // На страже Заполярья. 9 июля.
  • О награждении тов. Семенова-Тян-Шанского О. И. орденом Трудового Красного Знамени: Указ Президента СССР. 2 авг. 1990 г. // Ведомости Съезда нар. Депутатов СССР и Верховного Совета СССР. 1990, № 32: с. 833;
  • Берлин В. 1990. Была родной ему природа // Полярная правда. 19 октября.
  • Коллектив Лапландского заповедника. 1990. Памяти учёного // Полярная правда. 25 сентября
  • Берлин В. (сост.) 1991. Вершинам созвучное имя: К 85-летию О. И. Семёнова-Тян-Шанского. Препр. /АН СССР; КНЦ: ин-т Пробл. пром. экологии севера. Апатиты: 1-22.
  • Klaus S. 1991. In memory of Oleg Ismailovitch Semenov-Tjan-Schanskij // Grouse News 1: 13-14.
  • Klaus S., Bergmann H.-H. 1991. Oleg Ismailovich Semenov-Tjan-Schanskij (1906—1990) // J. Ornithol. 132, 3: 344—345.
  • Макарова О. 1992. Кому олень кивает головой // Сов. Мурман. 15 января.
  • Ефимова Е. 1996. Здесь живет его душа // Мурманский вестник. 16 сентября.
  • Берлин В. Э. 1997. Заповедникам нужны настоящие люди. О жизни и творчестве О. И. Семенова-Тян-Шанского. Бахилова Поляна: 1-15 (Сер. «Люди заповедного дела». Вып. 1).
  • Знаменитые исследователи Арктики. (Краткая справка). 1998 // Живая Арктика 1: 20-23 (О. И. Семёнов-Тян-Шанский: 23).
  • Берлин В. 1998. Олег Измайлович Семёнов-Тян-Шанский. Дневники из Петровки (1917—1929) // Живая Арктика 2: 14-31.
  • Берлин В. 1999. Дневники из Петровки. Лето 1919 года // Живая Арктика 1: 18-27.
  • Берлина Н. 2000. Зло этого мира его не коснулось // Полярная правда. 22 сентября.
  • Скворцов Ю. 2000. Защитник северной природы // Нива. 29 сентября.
  • Берлин В. 2004. Хранители природного наследия // Живая Арктика 1: 3-7.
  • Берлин В. 2004. Супруги-учёные // Живая Арктика 1: 153.
  • Nowak E. 2005. Wissenschaftler in turbulenten Zeiten Erinnerungen an Ornithologen, Naturschützer und andere Naturkundler. Stock/ Stein: 1-432.
  • Берлин В. Э. 2006. О. И. Семёнов-Тян-Шанский — учёный и гражданин // Охрана дикой природы 1 (35): 22-26.
  • Бианки В. В. 2006. Натуралист-эколог Олег Измайлович Семёнов-Тян-Шанский (1906—1990): к 100-летию со дня рождения Архівавана 4 сакавіка 2016. // Русский орнитологический журнал. 2006. Том 15. Экспресс-выпуск № 335. С. 1007—1025.
  • Макарова О. А., Хохлов А. М. 2006. Роль О. И. Семёнова-Тян-Шанского в сохранении и изучении дикого северного оленя Русской Лапландии // Современные экологические проблемы Севера. К 100-летию со дня рождения О. И. Семено-ва-Тян-Шанского. Материалы Международной конференции. 10-12 октября 2006 г. Апатиты, 2: 162—163

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]