Перайсці да зместу

Алена Канстанцінаўна Міхайлоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Канстанцінаўна Міхайлоўская
Род дзейнасці шашыст
Дата нараджэння 21 лістапада 1949(1949-11-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1995(1995-02-04) (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны майстар спорту СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Канстанцінаўна Міхайлоўская (руск.: Елена Константиновна Михайловская; 21 лістапада 1949, Масква — 4 лютага 1995, там жа) — савецкая і расійская шашыстка, міжнародны гросмайстар ФМЧ (1984). Заслужаны майстар спорту СССР (1977), кавалер ордэна «Знак Пашаны» (1981).

Шашачную кар’еру пачынала ў рускіх шашках, чатыры разы запар (у 1969—1972 гадах) заваёўвала званне чэмпіёнкі СССР. Пасля гэтага перайшла ў міжнародныя шашкі, у 1973—1977 гадах пяць разоў запар выйгравала чэмпіянат свету сярод жанчын у гэтай дысцыпліне. У 1974 годзе выйграла таксама ўсесаюзны турнір па міжнародных шашках, у чэмпіянатах СССР з 1975 года 5 разоў заваёўвала сярэбраныя і бронзавыя медалі (апошні раз у 1984 годзе). Пасля заканчэння актыўнай кар’еры займалася трэнерскай і адміністрацыйнай працай, да 1995 года ўзначальвала Федэрацыю шашак Масквы. Суддзя ўсесаюзнай катэгорыі (1988).

Зноскі