Алена Канстанцінаўна Сцемпкоўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Канстанцінаўна Сцемпкоўская
Yelena Stempkovskaya.jpg
Дата нараджэння 1921(1921)
Месца нараджэння вёска Мазуршчына, Салігорскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 26 чэрвеня 1942(1942-06-26)
Месца смерці вёска Зімавенька, Шэбекінскі раён, Курская (цяпер Белгародская вобласць), РСФСР, СССР
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19411942
Званне сяржант
Часць 216-ы стралковы полк
76-й стралковай дывізіі
21-й арміі паўднёва-Заходняга фронта
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга
Commons-logo.svg Алена Канстанцінаўня Сцемпкоўская на Вікісховішчы

Алена Канстанцінаўна Сцемпкоўская (192126 чэрвеня 1942) — Герой Савецкага Саюза, радыст, малодшы сяржант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алена Сцемпкоўская нарадзілася ў вёсцы Мазуршчына цяпер Салігорскага раёна Мінскай вобласці Беларусі ў сям'і беларускага селяніна, удзельніка абароны Порт-Артура(руск.) бел. і Грамадзянскай вайны Канстанціна Максімавіча Сцемпкоўскага. Там яна скончыла 7 класаў сельскай школы.

У канцы 1930-х гадоў сям'я пераехала ў пасёлак Баяут Баяуцкага раёна Сырдар'інскай вобласці Узбекістана, дзе тады пачалі развіваць баваўнаводства. Там яна пайшла вучыцца ў 8-ы клас. Пасля ўрокаў яна разам з аднакласнікамі працавала на плантацыях.

Пасля заканчэння школы паступіла ў Ташкенцкі педагагічны інстытут. У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года. Прайшла падрыхтоўку на курсах радыётэлеграфістаў. З студзеня 1942 г. на фронце Вялікай Айчыннай вайны. Служыла ў стралковым батальёне 216-га стралковага палка (76-я стралковая дывізія, 21-я армія, Паўднёва-Заходні фронт).

У чэрвені 1942 года ў раёне вёскі Зімавенька Шэбекінскага раёна Курскай (цяпер Белгародскай) вобласці батальён трапіў у акружэнне. Алена Сцемпкоўская забяспечвала радыёсувязь са штабам палка, а калі быў забіты карэктоўшчык, выклікала агонь на сябе. Пры прарыве кальца ў складзе ўзвода забяспечвала адыход батальёна да сваіх. Загінула ў гэтым баі. Пахаваная ў сяле Зімавенька.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У цэнтральнай сядзібе саўгаса «Баяут-1» быў усталяваны помнік Гераіні.
  • Яна была залічана ў спісы студэнтаў Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, на будынку якога устаноўлена мемарыяльная дошка.
  • Імя Гераіні было прысвоена школам у вёсцы Мазуршчына, кішлаку Баяут-1, школе № 89 горада Ташкента, тэхнічнаму вучылішчу № 16 горада Валгаграда.
  • Шэбекінскім радыёклубам «Эфір» быў заснаваны дыплом імя Сцемпкоўскай.
  • Школа № 217 Чыланзарскага раёна горада Ташкента насіла імя Е. Сцемпкоўскай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Савельев Л. Девушка из совхоза «Баяут» // Героини: очерки о женщинах — Героях Советского Союза / ред.-сост. Л. Ф. торопов; предисл. Е. Кононенко — Вып. 2. — М.: Политиздат, 1969. — 463 с.
  • Селиванов Ф. Поединок // Молодые герои Великой Отечественной войны. — М.: Молодая гвардия, 1970. — С. 337—352.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Алена Канстанцінаўна Сцемпкоўская на сайце «Героі краіны»