Алена Паўлаўна Радзялоўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Паўлаўна Радзялоўская
Дата нараджэння 18 ліпеня 1904(1904-07-18)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 сакавіка 1971(1971-03-07)[1] (66 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Узнагароды
Народны артыст Беларускай ССР

Алена Паўлаўна Радзяло́ўская[2] (18 ліпеня 1904, Варшава — 7 сакавіка 1971) — актрыса тэатра, народная артыстка БССР (1953).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Варшаве. У 1924—1926 гадах вучылася ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. З 1926 года працавала ў Беларускім тэатры імя Якуба Коласа.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядома па ролі Глафіры ў пастаноўцы «Ягор Булычоў і іншыя» паводле Максіма Горкага.[3] Першая жонка акцёра Я. Г. Буракова. Сярод іншых роляў:

  • Наталля Мікалаеўна, Алена Сцяпанаўна («Проба агнём», «Людзі і д’яблы» К. Крапівы);
  • Юзэфа Тамшэўская («Ірынка» К. Чорнага);
  • Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля);
  • Гертруда («Гамлет» У. Шэкспіра);
  • Дульская («Мараль пані Дульскай» Г. Запольскага).

Зноскі

  1. а б https://www.kino-teatr.ru/teatr/acter/sov/401015/bio/
  2. Беларусь 1995.
  3. Родзяловская Елена Павловна (руск.). Театр и его история. Праверана 14 ліпеня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Радзялоўская Алена Паўлаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 616. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Театральная энциклопедия. Том 4. / Глав. ред. П. А. Марков — М.: Советская энциклопедия, 1965. — 1152 стб. с илл., 76 л. илл. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]