Алена Якаўлеўна Лебенбаўм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алена Лебенбаўм
Елена Воробей , 28 июня 2009 года, Архангельск (3).JPG
Алена Верабей у Архангельску, 2009
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Алена Якаўлеўна Лебенбаўм
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1967(1967-06-05) (52 гады)
Месца нараджэння Брэст
Краіна Расія
Музычная дзейнасць
Прафесіі Актрыса, спявачка
Гады актыўнасці 1990-па сённяшні дзень
Інструменты голас[d]
Псеўданімы Воробей
Узнагароды
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
Аўтограф
vorobei.ru
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Алена Якаўлеўна Лебенбаўм, псеўд. Верабей (рус. Воробей); (5 чэрвеня 1967, Брэст) — эстрадная актрыса парадыйнага жанру і кіно, спявачка, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі. Жыве і працуе ў Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і беларускіх яўрэяў Якава і Ніны Лебенбаўмаў у Брэсце. Ганарылася сваім прозвішчам і любіла падкрэсліваць яго значэнне: дрэва жыцця. Вучылася ў сярэдняй школе № 20 г. Брэст, а затым у музычнай вучэльні (цяпер — Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Рыгора Шырмы). Здольнасці да пародыяў выявіліся ў яе яшчэ ў школе. Школьныя настаўнікі сталі першымі персанажамі для яе пародыяў. Разам з тым любіла спяваць і марыла стаць эстраднай спявачкай. Але бацькі рыхтавалі яе на настаўніка музыкі.[1]

У 1988 з трэцяй спробы паступіла ў Ленінградскі тэатральны інстытут (сёння — Санкт-Пецярбурская дзяржаўная акадэмія тэатральнага мастацтва). Паводле яе словаў, каб ездзіць у Ленінград на ўступныя іспыты, тры гады запар ёй давялося мыць пад’езды, разгружаць хлеб, дапамагаць прадаўцам у хлебным аддзеле. Цікава, што пры паступленні прыёмная камісія адзначыла, што спяваць Алена Лебенбаўм не ўмее і не здольная гэтаму навучыцца.[2] У Ленінградскім тэатральным інстытуце, які скончыла ў 1993 годзе, яна праходзіла навучанне па класе артыст тэатра, эстрады і кіно Ісака Штокбанта. Артыстка прызнаецца, што падчас навучання цяжэй за ўсё ёй было пазбавіцца свайго беларускага акцэнту, каб пачаць правільна размаўляць па-руску. А лягчэй за ўсё ёй даваўся вакал. Педагогам па вакале была Алена Шмыдлеўская, якая вучыла не толькі класічнай манеры спеваў, але і эстраднай, і джазавай, і якая пасля ўгавораў пагадзілася ўзяць Алену Лебенбаўм у свой клас.[3]

Творчы шлях[правіць | правіць зыходнік]

З студэнцкіх гадоў пачала працаваць у Ленінградскім тэатры музычнай пародыі «Буфф» разам з такімі вядомымі сёння парадыстамі як Юрый Гальцаў, Генадзь Ветраў. Там у яе была магчымасць іграць у драматычных спектаклях, спяваць і рабіць пародыі. Знайсці свой жанр для яе тады аказалася няпроста — хацела стаць і спявачкай, і парадыстам, і актрысай.

У 1991 выступіла на конкурсе акторскай песні імя Андрэя Міронава з музычнай пародыяй. Сваім вобразам і вакальным нумарам яна шакавала журы, якое не ацаніла яе выступ, але пры гэтым у гледачоў яна выклікала вялікае захапленне і была адзначана прызам глядацкіх сімпатыяў.[2] У 1993 Алена выдатна прадэманстравала свае вакальныя і акторскія здольнасці на Усерасійскім конкурсе «Ялта-Масква-Транзіт». Тады яна з'явілася перад гледачамі ў вобразе няўклюднай школьніцы ў акулярах з касічкамі і бутэрбродам у руцэ. Меркаванні прафесійнага журы і гледачоў гэтым разам супалі і Алена Верабей атрымала на конкурсе Гран-пры, адмысловы прыз 1-га тэлеканалу — паездку ў Сан-Рэма ды прыз глядацкіх сімпатыяў.

Аднак пасля гэтага выдатнага поспеху ў Ялце Алена Верабей эстраднай спявачкай не стала — для гэтага патрэбныя былі вялікія грошы, якіх яна не мела. Тым не менш, яна працягвала пісаць песні, агучвала шматлікія рэкламныя ролікі. Вялікую ролю ў яе далейшай акторскай кар’еры адыграла знакамітая спявачка Ала Пугачова, якая ў 1998 годзе запрасіла яе прыняць удзел у здымках «Калядных сустрэчаў» («Рождественских встреч»).

Пазней ёю зацікавўся парадыст Уладзімір Вінакур, які шукаў актрысу для свайго тэатру, аднак працаваць у яго тэатры Алене не давялося: пасля адзінага выступу ў канцэртнай праграме «Левчик и Вовчик. 30 лет спустя», дзе Верабей разам з Гальцавым і Ветравым выканалі парадыйны нумар, да яе падышоў прэзідэнт культурнага фонду «АРТЭС» А. Достман і прапанаваў падпісанне выгаднага кантракта. Праз пэўны час Алена Верабей цалкам перайшла на эстраду ў парадыйны жанр і пачала браць удзел у праграме «Аншлаг». Пачаліся і сольныя канцэрты перад вялікай аўдыторыяй у розных гарадах і краінах. Здымаецца ў кіно.

Творчы псеўданім Алены Лебенбаўм мае наступнае тлумачэнне: з аднаго боку, слова «верабей» выдатна адлюстроўвае няўрымслівы тэмперамент артысткі, а яшчэ Алена з дзяцінства любіць спявачку Эдзіт Піяф, прозвішча якой з францускай мовы перакладаецца як «верабей».

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Сёння Алена Верабей жыве ў Маскве на Вараб’ёвых гарах, выхоўвае дачку Сонечку, якая нарадзілася ў 2003 годзе. Раней рэгулярна наведвалася ў Брэст, дзе ў сям’і бацькоў выхоўвалася яе дачка. Заўчасна памёрлы дзядзька Алены Лебенбаўм (родны брат бацькі) — Яфім Лебенбаўм — быў сябрам Брэсцкай гарадской арганізацыі БНФ «Адраджэнне», выступаў за незалежнасць Беларусі, яе дэмакратызацыю, прыхільна ставіўся да беларушчыны і, будучы прыватным прадпрымальнікам, матэрыяльна падтрымліваў утрыманне сядзібы БНФ у Брэсце. Наогул для ўсіх Лебенбаўмаў, любоў да Брэста і сваёй краіны былі зусім не чужыя.[4]

З 2010 года бацькі Алены Верабей (Лебенбаўм) Якаў і Ніна ды сям’я малодшай сястры Наталлі жывуць разам з ёй у Маскве.

Ролі ў кіно[правіць | правіць зыходнік]

  • 2013 «Три богатыря» — Вавёрка
  • 2012 «Красная Шапочка» — бабуля Чырвонага Капялюшыка
  • 2011 «Новые приключения Аладдина» — мама Аладзіна
  • 2010 «Морозко»(мюзікл) — Марфушэнька (галоўная роля)
  • 2009 «Золотой ключик» — ліса Аліса
  • 2008 «Золотая рыбка» — Залатая Рыбка
  • 2007 «Первый дома» — сержант міліцыі / Паша Строганава
  • 2007 «Королевство кривых зеркал»
  • 2006 «Бедная крошка» — Кікімара
  • 2006 «1-й Скорый» — бяздарная актрыса (пародыя на «кікімару» кінарэжысёра Якіна з к/ф «Иван Васильевич меняет профессию»)
  • 2005 «Это все цветочки» — Інга
  • 2005 «Бриллианты для Джульетты» — Жанна спявачка
  • 2005 «12 стульев» (Украіна) — Фіма Собак, сяброўка Элачкі-людажэркі
  • 20042005 «Осторожно, Задов!»
  • 2004 «Операция „Эники-Беники“»
  • 2004 «Афромосквич» — настаўніца Жэні
  • 2003 «Женский роман» — эпізод
  • 2001 «Улицы разбитых фонарей»-3 — Ларыса, развядзёная багачка
  • 2001 «Домовой» (16-я серыя)
  • 2001 «Старые песни о главном. Постскриптум» (тэлепраект)
  • 1998 «Тело будет предано земле, а старший мичман будет петь» — эпізод
  • 1993 «Страсти по Анжелике» (Украіна, Расія) — сяброўка
  • 1990 «Бакенбарды» | Sudeberns — удзельніца «Капэлы»

Тэатральная праца[правіць | правіць зыходнік]

  • «Чего хотят мужчины?» (рэжысёр Вольга Шведава)
  • «Он в Аргентине» — Ніна
  • «Любовь по-итальянски» — Эва
  • «Ты мой Бог» — Сільвія
  • «С любовью не шутят» — Інэса

Сцэнарыст[правіць | правіць зыходнік]

  • 2007 «Школа № 1»

Агучванне[правіць | правіць зыходнік]

  • 2006 «Элька» (анімацыйны)

Вакал[правіць | правіць зыходнік]

  • 2001 «Улицы разбитых фонарей-3» — вакал

Выконвае песню «Домовой» (музыка Андрэя Іванова, словы Дзмітрыя Рубіна)

  • 2001 «Домовой» (16-я серыя)

Песні[правіць | правіць зыходнік]

  • «Арлекино»
  • «Белый снег»
  • «Домовой» (з серыялу «Улицы разбитых фонарей»)
  • «Замечталась»
  • «Идет солдат по городу» (з хорам ВВ МУС Расіі)
  • «Ой, я мама»

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі. Алена Верабей неаднаразова станавілася лаўрэатам Усерасійскіх конкурсаў артыстаў эстрады:

  • «Хит-парад Останкино» (1995)
  • «Кубок юмора» (2002)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]