Алесь Ставер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алесь Ставер
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

10 жніўня 1929(1929-08-10)

Месца нараджэння:

Маргавіца, Бягомльскі пассавет, Бягомльскі раён, Менская акруга, БССР, СССР

Дата смерці:

23 ліпеня 1995(1995-07-23) (65 гадоў)

Месца смерці:

Мінск, Беларусь

Пахаванне:

Мінск

Грамадзянства:

Flag of Byelorussian SSR.svg БССР
Flag of Belarus (1995-2012).svg Беларусь

Альма-матар:

Барысаўскі дзяржаўны каледж[d]
Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

драматург, пісьменнік, перакладчык, паэт, дзіцячы пісьменнік

Жанр:

лірыка

Мова твораў:

беларуская

Алесь (Аляксандр Сяргеевіч) Ставер (10 жніўня 1929, в. Маргавіца, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 23 ліпеня 1995) — беларускі паэт, празаік, драматург.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вясной 1944 пад час блакады партызанскага краю згубіў бацькоў, быў вывезены фашыстамі ў Германію. Вярнуўся дамоў у 1945. У 1949 скончыў Барысаўскае педвучылішча. Працаваў старшым піянерважатым і выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў Бягомльскай сярэдняй школе. У 1954 скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў інспектарам школ Лагойскага РАНА, літсупрацоўнікам газеты «Калгасная праўда», рэдактарам у Дзяржаўным выдавецтве БССР, загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі, навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. У 1975-84 - карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962.

Загінуў у аўтакатастрофе. Пахаваны ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З вершамі выступіў у друку ў 1949 (барысаўская раённая газета «Бальшавіцкая трыбуна»). У 1959 выйшаў з друку першы зборнік яго вершаў «Золак над Бярозай». А. Ставер аўтар паэтычных зборнікаў «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць...» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979), «Зоры зямныя» (1989). Пісаў таксама для дзяцей (зборнікі «Касцёр не гасне», 1961; «Пад вясёлкавай дугой», 1984). Многія вершы паэта пакладзены на музыку і сталі вядомымі, папулярнымі песнямі: «Колас, ты мой колас» (музыка М. Чуркіна), «Вячэрні вальс (музыка Г. Вагнера), «Дзе ты, маё шчасце?» (музыка Р. Бутвілоўскага), «Канікулы», «Яркі месяц», «Песня пра Якуба Коласа» (музыка І. Кузняцова), «Жураўлі на Палессе ляцяць», «Песня пра раку Бярозу», «Дзіянка» (музыка І. Лучанка), «Нікагусенькі няма», «Косіць хлопец канюшыну» (музыка М. Пятрэнкі), «А мне ў шчасце верыцца», «Юная бярозка» (музыка Ю. Семянякі), «Беларусачка» (музыка Ю. Семянякі і А. Хлімановіча) і шмат іншых. У 1983 г. выдадзены зборнік песень «Мой край беларускі».

Аб перажытым у гады вайны А. Ставер расказаў у рамане «Пад канвоем» (1969). Ён выдаў дзве кнігі аб партызанскай барацьбе «Да сваіх» (1974) і «Лясныя аповесці» (1986). Напісаў лірычную камедыю «Алімпіяда Салодкая» і п'есу «Слова не верабей» (абедзве пастаўлены ў 1977). Вершы А. Ставера перакладзены на многія мовы (балгарскую і польскую і інш.).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі: 1917-1990 / Уклад.: А. Гардзіцкі - Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн., 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]