Генрых Матусавіч Вагнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Г. Вагнер)
Jump to navigation Jump to search
Генрых Матусавіч Вагнер
Дата нараджэння

2 ліпеня 1922(1922-07-02)

Месца нараджэння

Жырардаў[d], Жырардоўскі павет[d], Мазавецкае ваяводства, Польшча

Дата смерці

15 ліпеня 2000(2000-07-15) (78 гадоў)

Месца смерці

Мінск, Беларусь

Месца пахавання

Усходнія могілкі

Краіна

Flag of the Soviet Union.svg СССР

Альма-матар

Варшаўская кансерваторыя
Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

Месца працы

БДПУ

Музычная дзейнасць
Прафесіі

кампазітар

Узнагароды

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1963), Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1976), Народны артыст БССР (1988)

Ге́нрых Ма́тусавіч Ва́гнер (2 ліпеня 1922, г. Жырардаў, Польшча — 15 ліпеня 2000, г. Мінск, Беларусь) — беларускі кампазітар[1], педагог і музыкант. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1963)[1], Народны артыст БССР (1988). Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1976), прафесар (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Варшаўскай кансерваторыі ігры на фартэпіяна (1936—1939). З 1939 у БССР; пры пераходзе мяжы быў арыштаваны, працаваў на тартаку і будаўніцтве чыгункі, але дзякуючы збегу абставін трапіў у Мінск і паступіў у кансерваторыю[2]. Пасля нападу нацысцкай Германіі на СССР уцёк праз Маскву ў Саратаў, а потым у Душанбэ, дзе сфармаваўся Першы франтавы тэатр. Адказваў у ім за музычную частку[2].

У 1944 вярнуўся ў Мінск, як канцэртмайстар увайшоў у брыгаду беларускіх артыстаў. У 1947 ажаніўся з актрысай Таццянай Аляксеевай[2]. Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1948 годзе па класе фартэпіяна Р. І. Шаршэўскага і ў 1954 па класе кампазіцыі А. В. Багатырова. Працаваў канцэртмайстрам Беларускага радыё.

З 1962 выкладаў у Мінскім педінстытуце на кафедры музычнага выхавання[1]. У 1963—1973 адказны сакратар праўлення Саюза кампазітараў Беларусі[1].

Цікавіўся кантарскімі спевамі, у савецкі час удзельнічаў у «паўлегальных» фестывалях кантарскай музыкі ў Маскве[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя дасягненні ў жанрах балета, вакальна-сімфанічнай паэмы, сімфоніі, інструментальнага канцэрта[1]. Творчасці Г. Вагнера ўласцівыя пластычнасць і нацыянальная характарнасць меласа, тэмбравая квяцістасць, дынамічнае развіццё музычных вобразаў[1].

Аўтар оперы «Сцежкаю жыцця» (лібрэта А. Вярцінскага і С. Штэйна па матывах аповесці В. Быкава «Воўчая зграя», пастаўлена ў 1980), першай беларускай тэлеоперы «Ранак» (лібрэта Я. Шабана па матывах паэмы А. Куляшова «Песня аб слаўным паходзе», пастаўлена ў 1967), балетаў «Падстаўная нявеста», «Святло і цені», «Пасля балю», араторыі «Кастрычнік», кантаты «Прызнанне Радзіме», вакальна-сімфанічных паэм «Вечна жывыя», «Героям Брэста», трох сімфоній і інш[1].

Значны ўклад зрабіў у развіццё жанру беларускага інструментальнага канцэрта. Пісаў музыку для дзяцей, да драматычных спектакляў і фільмаў.

Аўтар музыкі да кінафільмаў і тэлеспектакляў:

  1. 1966 — Чужое імя
  2. 1967 — І ніхто іншы
  3. 1967 — Ранак (тэлеопера па рамане «Калі зліваюцца рэкі» П. Броўкі)
  4. 1969 — Мы з Вулканам
  5. 1969 — Ткачы, тэлеспектакль
  6. 1970 — Неспадзяваная каханне
  7. 1971 — Паланэз Агінскага
  8. 1973 — І смех, і бяда (тэлевізійны)
  9. 1978 — Тэатр купца Япішкіна, тэлеспектакль

А таксама да тэлевізійных і дакументальных фільмаў «Генерал Пушча» (1967) і «Лісты ў неўміручасць» (1970).

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы калега Г. Вагнера Д. Камінскі (cтаршыня праўлення Саюза кампазітараў БССР у 1963—1966) ва ўспамінах 1980-х гадоў адгукнуўся пра яго так: «Я б не назваў Вагнера добрым кампазітарам. Большасць яго твораў уяўляе з сябе больш ці менш "хвосткі" набор тых ці іншых "абаротаў". Пісаў ён і сімфоніі, і асобныя п’есы для фартэпіяна, скрыпкі і іншых інструментаў, але ўсё гэта аднолькава невыразна. Мне асабіста яго творчасць ніколі не падабалася, дый чалавек ён нейкі назойлівы»[2].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жураўлёў Д. Поўны творчай энергіі // Беларусь. 1972. № 7.
  • Аладава Р. Роздум з нагоды: Народнаму артысту Беларусі Г. Вагнеру — 70 // ЛіМ. 1992. 3 ліп.
  • Hicневiч С. Г., Г. Вагнер, Мінск, 1969.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Вагнер Генрих Матусович // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 98. — 737 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 http://belisrael.info/?p=13272