Перайсці да зместу

Алесь Юркойць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алесь Юркойць
Род дзейнасці краязнавец, грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 23 жніўня 1971(1971-08-23) (53 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
  • Каменны Лог[d]
Альма-матар

Алесь Юркойць (23 жніўня 1971[1], Варняны, Астравецкі раён) — беларускі краязнаўца і грамадскі дзяяч.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Астравеччыне. Скончыў геаграфічны факультэт БДУ (1993).

Алесь Юркойць вядомы як адзін з рухавікоў беларускага нацыянальнага жыцця ў рэгіёне, стварыў краязнаўчае таварыства «Вільняр». Усталяваў памятныя камяні і шыльды паэтам Казіміру Сваяку ў Вільні і Янку Быліну ў Клюшчанах; адкрыў музей братоў Стаповічаў у вёсцы Барані; арганізаваў міжнародныя пленэры жывапісцаў і скульптараў, паэтычны слэм; правёў шмат лекцый, кніжных прэеэнтацый, вандровак і экскурсій; паставіў помнік у вёсцы Слабодка да юбілею паўстання Кастуся Каліноўскага; адшукаў 20-ы пункт Дугі Струвэ; арганізаваў «Касінерскі фэст».

Амаль 20 гадоў адпрацаваў інспектарам на Ашмянскай мытні. З жонкай Ганнай гадавалі трох дзетак.

Вясной 2015 году былі затрыманыя больш за паўсотні супрацоўнікаў пункту пропуску «Каменны Лог». Супраць мытнікаў завялі пяць крымінальных спраў за спрыянне ў «кантрабандзе кветак». Віны не прызнаў, у верасні 2017 Алеся Юркойця асудзілі на 7 гадоў. Яму і судоваму працэсу ашмянскіх мытнікаў прысвечаная кніга Сяргея Дубаўца «Тантамарэскі» (2019).

24 сакавіка 2021 пасля 6-гадовага зняволення Алесь Юркойць выйшаў на волю[2].

Зноскі

  • Дубавец С. Тантамарэскі. Гісторыя аднаго працэсу. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе). — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2019. — 356 с.: іл. ISBN 978-0-929849-52-2