Варняны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Варняны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591
Паштовыя індэксы
231220
Аўтамабільны код
4
Варняны на карце Беларусі ±
Варняны (Беларусь)
Варняны
Варняны (Гродзенская вобласць)
Варняны

Варня́ны[1] (трансліт.: Varniany, руск.: Ворняны) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Варнянскага сельсавета. Насельніцтва 1341 чал. (2014).

Геагрфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца з 14 км на поўнач ад Астраўца, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай. Адлегласць да Гродна 266 км.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Варнянаў балцкага паходжання і звязаная з літ. varnas «воран». Непасрэдна каля Гервятаў знаходзяцца таксама Гервяты, Гайголі, Сакалойці, назвы якіх звязаныя з літ. gervė «жораў», gaigalas «вуцяк», sakalas «сокал».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сядзіба Абрамовічаў. Н. Орда, XIX ст.

Першы пісьмовы ўспамін пра Варняны датуецца 1391 годам. Пад 1397 годам яны згадваюцца ў ліку паселішчаў, якія Ягайла перадаў Віленскаму капітулу. У 1462 годзе Марыя Сангайлава заснавала тут касцёл. У пачатку XVI стагоддзя маёнткам валодалі Пронскія і Свірскія. Апошнія збудавалі тут новы касцёл. У першай палове XVI стагоддзя часткай Варнянаў валодалі Чыжы (Чыжэвічы), у канцы XVI стагоддзя маёнтак перайшоў у валоданне Абрамовічаў.

Касцёл Св. Юрыя. Н. Орда, XIX ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Варняны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У канцы XVI стагоддзя ваявода смаленскі Ян Абрамовіч заснаваў тут кальвінскі збор, пры якім да 1654 года дзейнічалі шпіталь і школа. У 1688 годзе Варняны атрымалі статус мястэчка. У другой палове XVIII стагоддзя адбылася рэканструкцыя цэнтральнай часткі паселішча на аснове рэгулярнай ансамблевай забудовы. Аўтарам праекту стаў віленскі архітэктар Аўгуст Касакоўскі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Варняны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1880-я гады ў мястэчку было 24 будынкі, касцёл, малітоўны дом, школа, прытулак, 18 крамаў, карчма; праводзіліся штотыднёвыя таргі і 12 рэгулярных кірмашоў. Пры маёнтку працавалі млын, цагельня, бровар. У другой палове XIX — першай палове XX стагоддзяў Варняны знаходзіліся ў валоданні Снядэцкіх і Хамінскіх.

У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе мястэчка занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 гадоў у Варняны ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Варняны ўвайшлі ў БССР, дзе з 1940 года сталі цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 снежня 1962 года да 6 студзеня 1965 года Варнянскі сельсавет уваходзіў у склад Ашмянскага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе: 1885 год — каля 250 чал.[2]
  • XX стагоддзе: 1970 год — 1284 чал., 341 двор; 1992 год — 1310 чал., 445 двароў[3].
  • XXI стагоддзе: 2014 год — 1341 чал.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Варнянах працуюць сярэдняя школа, амбулаторыя, клуб.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства «Варняны».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Гістарычная забудова (канец XVIII — першая палова XX стст.; фрагменты)
  • Касцёл Святога Юрыя (1767—1769)
  • Сядзіба Абрамовічаў (XIX ст.)
  • Могілкі: старыя каталіцкія; ваенныя часоў Першай сусветнай вайны; польскіх салдат, якія загінулі ў 1920 годзе

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Палац Абрамовічаў (XVIII ст.)

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. SgKP 1895, s. 940.
  3. ЭГБ 1994.
  4. https://www.rujen.ru/index.php/КАПЛАНОВИЧ_Дов-Пинхас

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]