Алея кіно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Алея кіно
Пляцоўка каля былога кінатэатра «Гродна», сёння — моладзевага цэнтра, на якой размешчана «Алея кіно».
Пляцоўка каля былога кінатэатра «Гродна», сёння — моладзевага цэнтра, на якой размешчана «Алея кіно».
Краіна  Беларусь
Горад Гродна
Будаўнік Гродзенскі камнеапрацоўчы завод
Архітэктар Аляксандр Ласмінскі
Дата заснавання 17 верасня 2016 года

«Алея кіно» з’явілася 17 верасня 2016 годзе ў дзень святкавання 888-годдзя Гродна і ўключае назвы фільмаў, якія здымаліся ў горадзе. Алея складаецца з гранітных пліт з назвамі фільмаў і датай іх выхаду, якія размешчаны на пляцоўцы каля моладзевага цэнтра «Гродна» на Савецкай вуліцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарам ідэі выступіў журналіст і кіраўнік фотаклуба «Гродна» Аляксандр Ласмінскі. Ідэю па стварэнні першай у Беларусі алеі кіно падтрымалі абласныя і гарадскія ўлады. Алею, па традыцыі кіношнікаў, адкрылі разбіваннем талеркі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч і старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. На ганаровай цырымоніі гарадзенскія акцёры ўзнавілі кадры з фільмаў. Пліты для алеі выраблены на Гродзенскім камнеапрацоўчым заводзе.[1][2][3][4]

У цырымоніі закладкі новых пліт 23 верасня 2017 года прымалі ўдзел старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Барыс Фёдараў і намеснік старшыні гарадскога выканаўчага камітэта Зоя Кулеша. Планавалася, што алея будзе штогод папаўняцца новымі кінастужкамі (усяго ў горадзе здымалі эпізоды больш за 50 фільмаў).[5][6][7]

Імянныя пліты алеі[правіць | правіць зыходнік]

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Журналістамі адзначалася, што пераважная большасць сучасных фільмаў з алеі адлюстроўве сам горад у лепшым выпадку ў якасці эпізадычных дэкарацый для постсавецкіх батальных фільмаў выключна на тэматыку II сусветнай вайны[9]. Сапраўды «гарадзенскіх» фільмаў, па якіх можна прачытаць архітэктуру і атмасферу горада, адзінкі.

Зноскі

  1. Наталья КОРНЕЕВА. Гродненская аллея кино пополнилась новыми «звёздами»(руск.), «Вячэрні Гродна» (20.09.2017 11:55). Праверана 22 студзеня 2019. Архівавана 25 студзеня 2019. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2019. Праверана 22 студзеня 2019.
  2. Гродненская аллея кино расширяется новыми плитами(руск.), NewGrodno.By (20.09.2017). Праверана 22 студзеня 2019.
  3. Аллея кино в Гродно пополнилась новыми фильмами(руск.), Гродзенскі аблвыканкам (23 верасня 2017). Праверана 22 студзеня 2019.(недаступная спасылка)
  4. Ян Лялевіч. У Гродне адкрылі Алею кіно і прэзентавалі новы гарадскі часопіс, Твой Стыль (Гродна) (18 верасня 2016). Праверана 22 студзеня 2019. Архівавана 4 верасня 2017. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2017. Праверана 22 студзеня 2019.
  5. Новые фильмы появились на аллее кино в Гродно(руск.), Беларускае тэлеграфнае агенцтва (23.09.2017 15:03). Праверана 22 студзеня 2019.
  6. Аллея кино(руск.), Belhot.by . Праверана 22 студзеня 2019.(недаступная спасылка)
  7. Карнавал на площади, гастрофестивали, аллея кино и яркий фейерверк. Гродно готовится масштабно отметить 890-летие(руск.), СТБ (13.09.2018 - 10:25). Праверана 22 студзеня 2019. Архівавана 22 студзеня 2019. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2019. Праверана 22 студзеня 2019.
  8. В Гродно стартует Фестиваль национальных культур(руск.), Беларусь 1 (01.06.2018). Праверана 22 студзеня 2019. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2020. Праверана 23 студзеня 2019.
  9. Киркевич, Алесь. На Аллее кино в Гродно появились фильмы, которых в городе не снимали(руск.), Hrodna.life (25 верасня 2017). Праверана 11 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]