Вячэрні Гродна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Вячэрні Гродна»
Вячэрні Гродна
Арыгінальная
назва
Vecherniy Grodno
Тып газета
Фармат А3

Выдавец рэдакцыя газеты «Вячэрні Гродна»
Галоўны рэдактар Аляксандр Васілевіч Кучынскі
Заснавана 1 чэрвеня 2000
Мова руская
беларуская
Перыядычнасць штотыдзень
Аб'ём 32 старонкі
Галоўны офіс г. Гродна, 230025, вул. Сацыялістычная, 32
Тыраж 21 100
Вэб-сайт vgr.by

Вячэ́рні Гро́днарэгіянальны інфармацыйна-аналітычны штотыднёвік. Выдаецца на дзвюх мовах — рускай і беларускай.[1]

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 2000 годзе. Пілотны нумар выйшаў 1 чэрвеня 2000 года, рэгулярна газета стала выходзіць з ліпеня 2000 года тыражом у 10 000 асобнікаў. З 2000 па 2004 год друкавалася фарматам А-2, 16 палос. У кастрычніку 2004 года перайшлі на А-3 фармат, 32 паласы. За час існавання газеты наклад вырас з 10 000 да 25 000 асобнікаў. На старонках выдання прысутнічаюць рубрыкі: палітыка, эканоміка, соцыум, права, культура, спорт і іншыя. Перыядычна рыхтуюцца тэматычныя старонкі: «Деловая среда», «Гость "Вечёрки"», «Четыре колеса», «Детская площадка», «Территория читателя», «Машина времени», «Женский клуб», «Молодежный бульвар».

Газета друкуецца ў ГАУПП «Гродненская типография». Дзень выхаду — серада. Распаўсюджваецца ў Гродна і ўсіх раёнах вобласці праз «Белсаюздрук», гандлёвую сетку, грамадскіх распаўсюднікаў, а таксама існуе падпіска па ўсёй Беларусі.

Зноскі

  1. Вечерний Гродно (руск.) . TUT.BY. Праверана 4 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]