Міколка-паравоз (фільм)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міколка-паравозM:
Постар фільма
Жанр дзіцячы, гісторыка-прыгодніцкі
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 93 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1956
IMDb tt3156632

Міколка-паравоз — савецкі мастацкі фільм па матывах аднайменнай аповесці М. Лынькова, зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1956 годзе.

Апісанне сюжэту[правіць | правіць зыходнік]

Фільм апавядае пра лёс беларускага хлопчыка Міколкі па мянушцы Паравоз, сына паравознага машыніста. Дзеянне фільма пачынае разгортвацца ў 1916 годзе. Міколка-Паравоз жыве разам з бацькамі і дзедам ў вагоне-цяплушцы. Бацька Міколкі дапамагае падпольшчыкам і трапляе ў турму. Міколка вырашае паскардзіцца цару на начальніка станцыі, які творыць несправядлівасці. Аднак хлопчыка збіваюць жандары прама пад партрэтам цара, і цяпер Міколка марыць пра помсту. Але адпомсціць ён не паспявае — падзеі ў краіне пачынаюць мяняцца з дзіўнай хуткасцю, і хатка яго бацькі аказваецца ў цэнтры гэтых падзей, звязаных з Кастрычніцкай рэвалюцыяй. Пазней у гады грамадзянскай вайны разам з дарослымі Міколка прымае ўдзел у барацьбе супраць белагвардзейцаў і інтэрвентаў. Калі станцыю захапілі ворагі ён разам з бацькам сыходзіць да партызанаў. Пры набліжэнні Чырвонай арміі немцы збіраюцца вывезці рэквізаваць маёмасць і зброю. Каб перашкодзіць гэтаму, партызанскі атрад атакуе станцыю, але сілы няроўныя. Па дапамогу адпраўляюць паравоз, які Міколку давядзецца весці самому.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Валодзя Гуськоў Міколка-паравоз Міколка-паравоз
Георгій Гумілеўскі(руск.) бел. дзед Астап дзед Астап
Алеся Іванова маці Міколкі маці Міколкі
Мікалай Бармін(руск.) бел. бацька Міколкі бацька Міколкі
Сцяпан Хацкевіч Васіль Сцяпанавіч Васіль Сцяпанавіч
Аляксандр Бялоў Сямëн Сямëн
Сяргей Троіцкі начальнік станцыі начальнік станцыі
Васіль Бокараў жандар жандар
Тамара Трушына(руск.) бел. фрау Амалія, настаўніца нямецкай мовы, перакладчыца фрау Амалія, настаўніца нямецкай мовы, перакладчыца
Здзіслаў Стома інспектар школы інспектар школы
Лявон Рахленка нямецкі палкоўнік нямецкі палкоўнік
Люся Святліцкая Кацька Кацька
Коля Лапацін Лёнька Лёнька
Віця Дакучаеў Борка Борка
Глеб Глебаў гарадскі галава гарадскі галава
Яўген Палосін(руск.) бел. партызан партызан
Аляксандр Кістоў(руск.) бел. эпізод эпізод
Канстанцін Верамейчык эпізод эпізод
Ігар Лапцінскі эпізод эпізод
Віктар Кулакоў(руск.) бел. машыніст машыніст

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]