Мечыслаў Браніслававіч Гой

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мечыслаў Браніслававіч Гой
сцяг
Старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта
з 11 жніўня 2014
Прэзідэнт: Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Папярэднік: Андрэй Худык
 
Адукацыя:
Нараджэнне: 14 чэрвеня 1963(1963-06-14) (56 гадоў)

Мечысла́ў Браніслававіч Гой (нар. 1963, в. Шлавенцы, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітычны дзеяч, старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта з 11 жніўня 2014 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мечыслаў Гой нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Шлавенцы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці[1]. У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, а затым працаваў галоўным інжынерам калгаса імя Леніна.

Займаў пасаду старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агра-правожа». У 2004 годзе атрымаў другую вышэйшую адукацыю — скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2004 года быў прызначаны старшынёй Смаргонскага райвыканкама. Дэпутат Воранаўскага раённага і Забалацкага сельскага саветаў дэпутатаў[2].

11 жніўня 2014 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны старшынёй Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта[3].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае траіх дзяцей[4].

Зноскі