Алфрэд Норт Уайтхед
| Алфрэд Норт Уайтхед | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 15 лютага 1861[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 снежня 1947[1][2][…] (86 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Жонка | Evelyn Ada Maud Rice Willoughby-Wade[d][3] |
| Дзеці | Thomas North Whitehead[d] |
| Род дзейнасці | філосаф, матэматык, фізік, багаслоў, пісьменнік, логік, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | логіка[5], матэматыка[5], філасофія навукі[d][5] і метафізіка[5] |
| Месца працы | |
| Альма-матар |
|
| Навуковы кіраўнік | Edward Routh[d][6] і William Davidson Niven[d][6] |
| Вядомыя вучні | Роберт Опенгеймер |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Алфрэд Норт Уайтхед (англ.: Alfred North Whitehead; 15 лютага 1861, г. Рэмсгіт, Вялікабрытанія — 30 снежня 1947) — англійскі логік, філосаф і матэматык. Прафесар Кембрыджскага і Лонданскага (з 1914), Гарвардскага (з 1924) універсітэтаў.
Адзін з заснавальнікаў лагістычнай школы ў філасофіі матэматыкі, якая ў значнай ступені вызначыла развіццё матэматычнай логікі («Principa mathematica», т. 1—3, 1910—13, з Б. Раселам).
Для эвалюцыі філасофскіх поглядаў А. Уайтхеда характэрны пераход з пазіцый неарэалізму да аб'ектыўнага ідэалізму, набліжанага да платанізму. Імкнуўся да ўзгаднення філасофіі з прыродазнаўчымі дысцыплінамі, да рацыянальнага абгрунтавання навукі і яе ролі сярод іншых сістэм ведаў (мастацтва, рэлігія, філасофія). Уяўляў прыроду ў выглядзе адзінства падзей («элементарных фактараў пачуццёвага вопыту») і аб'ектаў («вечных элементаў у прыродзе»), што, на яго думку, дазваляе разумець прыроду як працэс і сумясціць палажэнні пра незалежнасць прыроды ад думкі і пра тоеснасць прыроды і вопыту. Лічыў, што ўсё існае з'яўляецца часткай вопыту: індывідуальнага для канечных рэчаў і божага для свету наогул. Сусветны працэс разглядаў як «вопыт Бога», у якім «вечныя аб'екты» пераходзяць з ідэальнага божага свету ў свет фізічны і якасна вызначаюць падзеі. Сцвярджаў, што паколькі падзея мае часовы, зменлівы характар, яна арганічная; прапанаваў замяніць паняцце матэрыі паняццем «арганізм». Лічыў, што аб'ектам вывучэння навукі з'яўляюцца арганізмы (напр., біялогія вьюучае больш буйныя арганізмы, фізіка — меншыя). Для сацыялагічных поглядаў А. Уайтхеда характэрны разуменне ідэй як галоўных рухальных сіл грамадства і абсалютызацыя ролі вучоных у сацыяльным развіцці.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- 1 2 Lowe V. Alfred North Whitehead // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- 1 2 3 4 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- 1 2 3 Матэматычная генеалогія — 1997.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Уайтхед // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.
- Нарадзіліся 15 лютага
- Нарадзіліся ў 1861 годзе
- Памерлі 30 снежня
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы (Масачусетс)
- Пахаваныя ў Англіі
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Вялікабрытаніі
- Матэматыкі Вялікабрытаніі