Альберта Латуада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альберта Латуада
італ.: Alberto Lattuada
Дата нараджэння 13 лістапада 1914(1914-11-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 ліпеня 2005(2005-07-03)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Felice Lattuada[d]
Жонка Carla Del Poggio[d]
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, рэжысёр, паэт, пісьменнік, фатограф
Кірунак неарэалізм[d]
Узнагароды
IMDb ID 0490444
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альберта Латуада (італ.: Alberto Lattuada, 13 лістапада 1914, Мілан — 3 ліпеня 2005, Арвіета) — італьянскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Аўтар шэрагу экранізацый.


Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын кампазітара Фелічэ Латуады. Атрымаў архітэктурную адукацыю, выступаў як мастацкі крытык. Першы фільм — «Джакома-ідэаліст» — паставіў у 1942 годзе. Удзельнічаў у рабоце над некалькімі дакументальнымі карцінамі. Фільмы «Бандыт» (1946) і «Без жалю» (1948) вытрыманы ў духу неарэалізму. Асаблівую цікавасць уяўляе фільм «Млын на рацэ По» (1949), дзе неарэалістычны метад ужыты да гістарычнага матэрыялу (італьянская вёска XIX стагоддзя).

Памёр ад хваробы Альцгеймера.

Латуада экранізаваў творы італьянскіх класікаў: ад Н. Макіявелі («Мандрагора», 1960) да блізкага па духу неарэалістам Дж. Вергі («Ваўчыца», 1953) і Габрыэле Д’Анунцыа).

Зноскі

  1. а б Alberto Lattuada // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Alberto Lattuada // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.