Габрыэле Д’Анунцыа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Габрыэле Д’Анунцыа
італ.: Gabriele D’Annunzio
Партрэт
Род дзейнасці драматург, палітык, салдат, паэт, журналіст, пісьменнік, эсэіст, сцэнарыст, лётчык
Дата нараджэння 12 сакавіка 1863(1863-03-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1938(1938-03-01)[4][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Mario D'Annunzio[d], Gabriellino D'Annunzio[d] і Ugo Veniero D'Annunzio[d]
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф D'Annunzio signature.svg
Commons-logo.svg Габрыэле Д’Анунцыа на Вікісховішчы

Габрыэле Д'Анунцыа (італ.: Gabriele D'Annunzio; 12 сакавіка 1863 — 1 сакавіка 1938 ) — італьянскі паэт, журналіст, драматург, удзельнік Першай сусветнай вайны. Значная постаць італьянскай літаратуры і палітыкі. Выдаваў творы пад псеўданімамі Il Vate ("Паэт") і Il Profeta ("Прарок").

Д'Анунцыа прадстаўнік дэкадансу, які ў яго творах шчыльна пераплятаўся з французскім сімвалізмам і брытанскім эстэтызмам. Самі творы ўяўлялі паварот да натуралізму рамантыкаў і былі адначасова пачуццёвымі і містычнымі. У свой час Д'Анунцыа трапіў пад уплыў нямецкага філосафа Фрыдрыха Ніцшэ, праз якога знайшоў агульныя кропкі ў сваей літаратурнай і палітычнай дзейнасці.

Хоць Д'Анунцыа ніколі не называў сябе фашыстам, яго называюць прадвеснікам італьянскага фашызму, паколькі яго ідэі і эстэтыка паўплывалі на постаць Беніта Мусаліні.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дом, дзе нарадзіўся Г. Д'Анунцыа.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў мястэчку Пескара (правінцыя Абруцы) у сям'і мэра.

Яго талент быў заўважаны яшчэ ў дзяцінстве і бацькі аддалі яго ў школу Liceo Cicognini ў горад Прата (правінцыя Таскана).

У шаснадццаць год напісаў свой першы твор — невялікі збор вершаў пад назвай Primo Vere (1879).

Літаратурная творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1881 г. Д'Анунцыа паступіў у Рымскі ўніверсітэт Ла Сапіенца, дзе стаў членам розных літаратурных гуртоў, у тым ліку Cronaca Bizantina, дзе пісаў артыкулы і крытыку для мясцовых газет. Менавіта ў тыя гады ён пачаў прапагандаваць італьянскі ірэдэнтызм. Габрыэле захапіўся італійскім нацыяналізмам, які ставіў мэтай аднавіць веліч старажытнага Рыму.

У часы маладосці.

Тады ёе апублікаваў Canto novo (1882), Terra vergine (1882), L'intermezzo di rime (1883), Il libro delle vergini (1884) і вялікую кольскасць апавяданняў, якія пасля былі сабраны пад агульнай назвай San Pantaleone (1886).

Першы раман Il Piacere (1889), быў быў працягнуты пад назвай Giovanni Episcopo (1891) і L'innocente (1892). Гэтыя тры раманы зрабілі глыбокае ўражанне на італьянскае грамадства. L'innocente, які прыгожа пераклаў на французскую мову Жорж Герэл, прынёс свайму аўтару вядомасць сярод замежных крытыкаў. Наступнымі яго працамі сталі Il trionfo della morte (1894), Le vergini delle rocce" (1896) і "Il fuoco" (1900) —

Познім этапам творчасці Д'Анунцыа з'яўляецца яго драматычная пастаноўка Il sogno di un mattino di primavera (1897), лірычная фантазія ў адным акце. Затым яго La Città Morta (1898), напісанае для Сары Бернар. У 1898 г. ён напісаў свае Sogno di un pomeriggio d'autunno і La Gioconda; у наступным годзе La gloria — палітычную трагедыю, якая не дасягнула поспеху, магчыма, з-за наяўнасці асабістых і палітычных намёкаў у некаторых яго сцэнах; а потым Francesca da Rimini (1901), якая ўяўляла дасканалую рэканструкцыю сярэднявечнай атмасферы і эмоцый, цудоўная па стылі і абвешчаная аўтарытэтным італьянскім крытыкам Э. Бутэ "першай сапраўднай, хоць і недасканалай, трагедыяй, якая была дадзена італьянскаму тэатру".

У 1883 г. Д'Анунцыа ажаніўся з Марыяй Хардуін ды Галез. У гэтым шлюбе нарадзілася трое дзяцей, але ён скончыўся ў 1891 г. У 1894 г. Д'Анунцыа пачаў сувязь з актрысай Элеанорай Дузе. Ён забяспечыў ёй галоўныя ролі ў сваіх п'есах — La città morta і Francesca da Rimini , але бурныя адносіны канчаткова скончыліся ў 1910 г. Пасля сустрэчы з Марчэсай Луізай Касаці ў 1903 г, ён пачаў перыядычна мець адносіны з ёй. Падобным чынам, дадзеная сувязь цягнулася некалькі год.

У 1897 г. Д'Анунцыа быў абраны безпартыйным дэпутатам у Палату дэпутатаў Італіі на трохгадовы тэрмін. У той перыяд ён запазычываў вядікія грошы, а пасля ўцёк у Францыю, каб пазбегнуць праблем. Там ён супрацоўнічаў з кампазітарам Клодам Дэбюсі ў музычнай п'есе Le martyre de Saint Sébastien (1911). Ватыкан адрэагаваў тым, што змясціў яе ў індэкс забароненых твораў. Літаратурны твор не быў паспяховым як п'еса, але быў перавыдадзены ў адаптаваных версіях некалькі разоў.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Улёткі, якія скідываў на Вену Д'Анунцыа.

З пачаткам вайны павяртаўся у Італію і пачаў актыўна агітаваць за ўступленне краіны ў вайну на баку Антанты.

З 1915 г. прыймаў удзел у баявых дзеяннях у авіацыі, а пасля частковай страты зроку ў пехоце.

У 1918 г. здейсніў знакаміты «палёт над Венай» (італ.: Volo su Vienna, ням.: Flug über Wien) — паветраны налёт, праведзены італьянскімі вайсковымі лётчыкамі, якія пераадолелі больш за 1200 км. У згуртаванні з 11 самалётаў Ansaldo S.V.A. з 87-й эскадрэлі італьянскіх ВПС (якая атрымала назву La Serenissima) над сталіцай Аўстра-Венгрыі былі раскіданыя тысячы прапагандысцкіх улётак.

Рэспубліка Фіуме[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 г. Д'Анунцыа стаў фактычным стваральнікам Рэспублікі Фіуме ці Італьянскага рэгенцтва Карнара (італ.: Reggenza Italiana del Carnaro) — непрызнанай дзяржавы, створанай у г. Фіуме. 15 снежня 1919 г. была абвешчана Незалежная рэспубліка Фіуме, а 8 верасня 1920 г. яна была ператворана ў Італьянскае рэгенцтва Карнара. Назва связана з залівам Кварнар (італ.: Golfo del Quarnero), на беразе якога знаходзіцца горад.

Д'Анунцыа не прызнаў Рапальскага пагаднення, па якому Фіуме не ўваходзіў ў склад Італіі і аб'яўлялася вольным горадам, і сам аб'явіў Італіі вайну, аднак, пасля абстрэлу італьянскім флотам, 30 снежня 1920 г. змушаны быў здаць горад. Абаронцы і сам кіраўнік пакінулі горад ў студзені 1921 г.

Вобласць Фіуме яшчэ тры гады фармальна захоўвала статус «свабоднай дзяржавы». У верасні 1923 г. у горадзе быў справакаваны мяцеж і, для "абароны мірных жыхароў", быў высаджаны італьянскі дэсант. 27 студзеня 1924 г. у Рыме быў падпісаны італа-югаслаўскі дагавор «Аб сяброўстве» (пакт Мусаліні — Пашыча), па якому Фіуме адыходзіў да Італіі.

Далейшае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Габрыэле Д'Анунцыа з'яўляўся частковым прыхільнікам італьянскага фашызму, апраўдваючы іх каланіяльную экспансію ў Абісініі, хаця ў 1921—1922 гг. спрабаваў стварыць уласны палітычны рух, які бы канкурэнтаваў з фашысцкім. У гэты перыяд атрымаў тытул князя (1924) і пасаду кіраўніка Каралеўскай акадэміі навук (1937).

Памер у 1938 г. ад інсульту ва ўласнай сядзібе на в. Гарда (правінцыя Ламбардыя).

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. RKDartists Праверана 1 студзеня 2018.
  2. 2,0 2,1 Gabriele D'Annunzio // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Gabriele D'Annunzio // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Gabriele D'Annunzio // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 31 кастрычніка 2015.