Альберт Бакіноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Альберт Бакіноўскі
Адукацыя
Нараджэнне 4 лютага 1897(1897-02-04)
Смерць 1978

Альберт Бакіноўскі (4 лютага 18971978) — каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху XX стагоддзя, душпастыр.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 лютага 1897 года. Паходзіў з беларускай каталіцкай сям’і.

У 1915 годзе паступіў на 1-ы курс Імператарскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Петраградзе. У сувязі з прыходам да ўлады бальшавікоў і закрыццём царкоўна-рэлігійных навучальных устаноў прадоўжыў вучобу ў Пінску.

Пасвячоны ў святары 12 чэрвеня 1921 года ў горадзе Улацлаўку (Польшча). Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў на Палессі. У сярэдзіне 1920-х гадоў працаваў у Століне. Пазней служыў пробашчам у мястэчку Камянец-Літоўскі (1921—1934) і ў Шарашове Пружанскага павета Палескага ваяводства. Звязаны з Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй. Матэрыяльна падтрымліваў выданне беларускіх каталіцкіх часопісаў і газет. Браў удзел у беларусізацыі нацыянальна-рэлігійнага жыцця Заходняй Беларусі. Выступаў з казаннямі на беларускай мове.

Пасля Другой сусветнай вайны працаваў рэзідэнтам у парафіі Слізаў Сыцаўскага дэканата (Вроцлаўскае ваяводства). Памёр у 1978 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]