Альберт Фёдаравіч Трафімаў
| Альберт Фёдаравіч Трафімаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 25 лістапада 1936[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 снежня 2024[3] (88 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Навуковая сфера | ветэрынарыя, заатэхнія і заагігіена[d] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук ()[1] (1988) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
Альберт Фёдаравіч Трафі́маў[4] (нар. 25 лістапада 1936[4], г. Барысаў, Мінская вобласць — 21 снежня 2024[5]) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1996—2002). Доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960).
З 1963 года галоўны ветэрынарны ўрач эксперыментальнай базы «Зарэчча» Смалявіцкага раёна. З 1975 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, у 1988—1995 гадах загадчык аддзела[4], у 1995—1998 гадах намеснік дырэктара[4], з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута жывёлагадоўлі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2006 года галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па жывёлагадоўлі[6].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя працы ў галіне ветэрынарнай санітарыі, заагігіены і тэхналогіі вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі. Выканаў асноўныя работы па тэарэтычнаму абгрунтаванню сістэм і спосабаў ўтрымання жывёл на фермах і комплексах, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці малака і вырошчвання рамонтнага маладняку. Распрацаваў параметры рэканструкцыі малочна-таварных ферм, нормы тэхналагічнага праектавання для будаўніцтва і рэканструкцыі жывёлагадоўчых ферм. Адзін з аўтараў Рэспубліканскай комплекснай праграмы павышэння эфектыўнасці вытворчасці малака, праграмы па комплекснай ацэнцы тэхналогіі вядзення жывёлагадоўлі з мэтай яе аптымізацыі, зніжэння сабекошту вытворчасці прадукцыі ў гаспадарках Брагінскага, Хойніцкага і іншых раёнаў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, праграмы па адпрацоўцы сістэмы безпрывязнага ўтрымання жывёл і даеннем у даільнай зале, праграмы гігіенічных і тэхналагічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць зніжэнне экалагічнага ціску на навакольнае асяроддзе.
Аўтар больш за 300 работ, у тым ліку 7 манаграфій, 2 падручнікаў, 13 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Содержание коров на фермах и комплексах. — Минск: Ураджай, 1985 (разам з С. І. Пляшчанка).
- Получение и выращивание здоровых телят. — Минск: Ураджай, 1990 (совм. с С. И. Плященко, В. Т. Сидоровым).
- Реконструкция животноводческих помещений. — Молодечно, 2001 (совм. с В. Н. Тимошенко).
- Выращивание молодняка крупного рогатого скота. — Витебск: ВГАВМ, 2005. (в соавт.).
- Вода… и животные: учеб. пособие для вузов. — Минск: Экоперспектива, 2007. (совм. с И. В. Брыло, Н. А. Садомовым).
- Научное обоснование и практическая реализация технологических приемов выращивания ремонтного молодняка крупного рогатого скота. — Витебск: ВГАВМ, 2011. (совм. с А. А. Музыкой, В. Н. Минаковым).
- Гигиена воды: учеб.-метод. пособие. — Минск: Экоперспектива, 2012. (совм. с [Н. А. Садомовым, И. В. Брыло).
- Рекомендации по выращиванию молодняка крупного рогатого скота на откорме в помещениях облегченного типа для производства конкурентоспособной говядины. — Жодино: НПЦ НАН Беларуси по животноводству, 2014. (в соавт.).
- Выращивание молодняка крупного рогатого скота для производства продуктов детского и диетического питания на промышленных комплексах : [рекомендации]. — Жодино: НПЦ НАН Беларуси по животноводству, 2015. (в соавт.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 520. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- 1 2 Беларусь у асобах і падзеях Праверана 26 лістапада 2024.
- ↑ Памяти Альберта Трофимова // Навука. - 2025. - 3 студзеня. - С. 7
- 1 2 3 4 БелЭн 2002.
- ↑ Памяти Альберта Трофимова // Навука. — 2025. — 3 студзеня. — С. 7
- ↑ ТРАФІМАЎ Альберт Федаравіч
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трафі́маў Альберт Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 520. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2008. — Т. 7: Снегирь — Ящерицын. — 744 с. — ISBN 978-985-11-0421-1. — С. 269.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Трафімаў Альберт Фёдаравіч // Сайт НАНБ
- Портной А. И. Известному учёному в области зоотехнической науки — 85 Архівавана 14 снежня 2024. (руск.) // Сайт БДСГА
- Светлана Адамович Юбилей замечательного учёного в области ветеринарии (руск.) // Газета «Навука», 28.11.2016 / № 48 (2619). — С. 6.
- Трофимов Альберт Фёдорович // База патентов Беларуси Архівавана 14 снежня 2024. (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента(недаступная спасылка) (руск.)
- Нарадзіліся 25 лістапада
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 21 снежня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Дактары ветэрынарных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Ветэрынары СССР
- Ветэрынары Беларусі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі
- Аўтары падручнікаў