Альбер Гіём

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альбер Гіём
фр.: Albert Guillaume
Род дзейнасці мастак, cartoonist, мастак-плакатыст, карыкатурыст, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва
Дата нараджэння 14 лютага 1873(1873-02-14)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 1942(1942-08-10)[3][4] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Edmond Guillaume[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Альбер Гіём (фр. Albert Guillaume; 14 лютага 1873, Парыж — 10 жніўня 1942, Фо) — французскі мастак, карыкатурыст, ілюстратар, майстар плаката.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Эдмона Гіёма. Уплыў на яго творчасць аказаў Жуль Шэрэ, якога часта называюць «бацькам сучаснага плаката».

Гіём стварыў шэраг тэатральных афіш, рэкламных плакатаў і шчытоў. Яго творы каштоўныя, у першую чаргу, як ілюстрацыя жыцця французаў падчас Выдатнай эпохі, залатога веку ў Еўропе, якая працягнулася з канца XIX стагоддзі да Першай сусветнай вайны.

Сваю папулярнасць ён набыў таксама дзякуючы сатырычным малюнкам і карыкатурам, якія публікаваліся ў парыжскіх гумарыстычных часопісах, такіх як Le Figaro Illustré, Gil Blas, Le Rire, L’Assiette au Beurre і інш. Гэтыя часопісы ўзніклі як рэакцыя на ўзрослую цікавасць парыжан да мастацтва, культуры і палітыкі.

У сваіх працах Гіём высмейваў слабасці і недахопы французскага грамадства, карупцыю і злоўжыванні. Сёння яго плакаты па-ранейшаму застаюцца папулярнымі, асабліва ў якасці ўпрыгожвання для рэстаранаў і бараў.

Памёр у маленькай вёсцы Фо дэпартамента Дардонь.

Зноскі

  1. Albert Guillaume
  2. Albert GuillaumeOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Albert Guillaume // Lambiek ComiclopediaLambiek, 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Albert Guillaume // GeneaStar
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.