Альбін Брунаўскі
Альбін Брунаўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1935[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 студзеня 1997[2][4][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, дызайнер паштовых марак, мастак-гравёр, ілюстратар, графік, настаўнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, настаўнік мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
А́льбін Бру́наўскі (славацк.: Albín Brunovský; 25 снежня 1935 — 20 студзеня 1997) — славацкі мастак, дызайнер, літограф, ілюстратар і настаўнік. Народны мастак ЧССР (1985). Найбольш вядомы як ілюстратар дзіцячых кніг і дызайнер апошняй серыі банкнот чэхаславацкай кроны. Лічыцца адным з найбольш выдатных славацкіх мастакоў XX стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбін Брунаўскі нарадзіўся ў чэхаславацкім гарадку Зохар (цяпер раён Малацкі Браціслаўскага края Славакіі), на Каляды 25 снежня 1935 года. Пачынаў як тэатральных мастак, маляваў плакаты. Вучыўся ў Браціслаўскай вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам прафесара Вінсента Хлозніка ў 1955-1961 гадах. Пазней Брунаўскі сам стаў выкладчыкам гэтай вышэйшай школы, працаваў там у 1966-1990 гадах, з 1981 года быў прызначаны прафесарам. У 1980-х года стаў аўтарам серыі банкнот чэхаславацкай кроны, пазней маляваў маркі[7]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]На працягу сваёй кар'еры Брунаўскі эксперыментаваў з рознымі графічнымі прыёмамі, на сюжэт яго твораў уплывалі як паэзія з літаратурай, так і іншыя мастакі. Падчас вучобы ён выкарыстоўваў тэхніку гравюры на дрэве і лінагравюры. Неўзабаве пасля гэтага, аднак, ён пачаў эксперыментаваць са «скрабком» і дробнай літаграфіяй. Афорт быў характэрны для яго графічнага мастацтва ў сярэдзіне 1960-х гадоў. Ён быў таксама і жывапісцам. Многія з яго ілюстрацый былі зроблены ў акварэлі, пазней ён напісаў нават некалькі буйных прац.
Гэтак жа як з цягам часу развівалася яго майстэрства ў розных тэхніках, змянялася і яго бачанне як мастака. У ранняй творчасці Брунаўскага былі моцныя сюррэалістычныя тэндэнцыі, а менавіта тэндэнцыі да індывідуалізму, абсурду і бескантрольнай гульні падсвядомасці. Пазней яго праца стала больш ацэначнай і крытычнай для чалавека ў стаўленні да сябе і грамадства[8].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Сярод шматлікіх узнагарод Альбіна Брунаўскага Залаты медаль Біенале ілюстрацыі ў Браціславе (1967) за ілюстрацыі да казкі «Русалачка» Х. К. Андэрсана, Залаты яблык Біенале ілюстрацыі ў Браціславе (1977, 1981)[9]. У 1985 годзе яму было прысвоена званне Народнага мастака ЧССР.
Зноскі
- ↑ Albin Brunovsky // Brunovsky, Albin // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7 — doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00027965 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Albin Brunovský // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Evidence zájmových osob StB
- ↑ Albín Brunovský // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118829297 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ Детская литература. 1990
- ↑ Peterajova, pp. 19 -24
- ↑ Бруновский Альбин // Сказочная энциклопедия. 2005
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альбін Брунаўскі
- Albín Brunovský — Painter, graphic artist, illustrator (англ.) (ням.) (чэшск.)
- Нарадзіліся 25 снежня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Браціслаўскім краі
- Памерлі 20 студзеня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Памерлі ў Браціславе
- Выкладчыкі Універсітэта Коменскага
- Народныя артысты Чэхаславакіі
- Заслужаныя артысты Чэхаславакіі
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Чэхаславакіі
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі Гердэра
- Мастакі Славакіі
- Мастакі Чэхаславакіі
- Народныя мастакі Чэхаславакіі
- Выпускнікі Браціслаўскай вышэйшай школы выяўленчых мастацтваў
- Выкладчыкі Браціслаўскай вышэйшай школы выяўленчых мастацтваў