Самуэль Леў Агінскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Самуэль Леў Агінскі
Herb Ogiński.png
Герб «Агінскі»
 
Нараджэнне каля 1595[1]
Смерць 1657[1]
Дынастыя Род Агінскіх
Бацька Багдан Агінскі
Маці Раіна Валовіч[d]
Жонка Соф’я з Білевічаў[d]
Дзеці Шыман Караль Агінскі, Ян Агінскі і Рэгіна з Агінскіх[d]

Самуэль Леў Агінскі (каля 1595 — 1657) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Стольнік1620) і цівун троцкі1633). Валодаў Агінтамі і Еўем у Троцкім ваяводстве, Лёзнам і Мікулінам у Віцебскім ваяводстве[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх. Сын Багдана і Раіны Валовіч, брат Дзмітрыя, Аляксандра (15901667) і Яна (16191684). Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Франекера ў Галандыі.

З 1620 стольнік, з 1633 — цівун трокскі. Пабраўся шлюбам з Соф’яй Білевіч, ад якой меў 2 сыноў і 4 дачок.

У 1637 г. заснаваў Полацкі Богаяўленскі манастыр. У 1644 збудаваў палац у Віцебску, які да пачатку XIX ст. быў найбольшым грамадзянскім будынкам у горадзе. Разам са сваёй жонкай фундаваў у Маркаве Віцебскага ваяводства манастыр. Паводле пасмяротнага тэстаменту хацеў быць пахаваным у фамільным манастыры ў Кронах[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Pas L. v. Prince Samuel Levas Oginskis // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. ЭнцВКЛ, 2005
  3. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 302.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]