Альштынскі сабор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Альштынскі сабор
53°46′34″ пн. ш. 20°28′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Архітэктурны стыль Цагляная готыка
Матэрыял цэгла
Сайт katedra.olsztyn.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гістарычны аб'ект
Гістарычны аб'ект

Сабор Святога Якуба (Якава) (польск.: Bazylika konkatedralna św. Jakuba Apostoła) — кафедральны сабор ў Ольштыне.

Будынак касцёла быў пабудавана ў гатычным стылі ў другой палове XIV стагоддзя, у 1596 драўляная частка шпілю была зменена на новую. У 1721 годзе да сабору былі прыбудаваны бакавыя капліцы. З-за пагрозы разбурэння ў 18661868 гг. быў зроблены капітальны рамонт, частка будынка была адрэстаўраваная ў стылі неаготыка. У 1896 годзе ў касцёле здарыўся пажар, які нанёс значны ўрон. З 2003 года сабор стаў малой базілікай.

У саборы знаходзяцца трыпціх ў стылі позняй готыкі, насценныя ўпрыгажэнні скініі і трыпціх Святога Крыжа ў стылі Рэнесанс, статуі Святога Андрэя Апостала і Святога Якава, а таксама вялікае Укрыжаванне ў стылі барока.

У летні час у саборы праходзяць канцэрты арганнай музыкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]