Саюз ваяводзінскіх венграў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саюз ваяводзінскіх венграў
Выява лагатыпа
Лідар Іштван Пастар
Заснавальнік Ёжэф Каса[d]
Дата заснавання 18 чэрвеня 1994
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія рэгіяналізм[d], аўтанамізм[d], праеўрапеізм[d], правы меншасцей[d] і кансерватызм
Інтэрнацыянал
Сайт vmsz.org.rs
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саюз ваяводзінскіх венграў (сербск.: Савез војвођанских Мађара/Savez vojvođanskih Mađara; венг.: Vajdasági Magyar Szövetség) — рэгіянальная палітычная партыя ў Сербіі, якія прадстаўляе інтарэсы венгерскай меншасці ў краіне.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партыя паўстала ў 1994 годзе ў горадзе Сенце Ёжэфам Касам і былымі сябрамі Дэмакратычнай супольнасці ваяводзінскіх венграў спачатку як грамадзянская група. Партыяй жа аб’яднанне стала ў 1995 годзе[1]. Саюз браў удзел у парламенцкіх выбарах 1997 года, на якіх партыя атрымала 1,23 % галасоў і 4 месцы ў Скупшчыну[2]. У пачатку 2000 года партыя ўвайшла ў кааліцыю Дэмакратычнай апазіцыі Сербіі, дзеля барацьбы на выбарах супраць дзейнага прэзідэнта Слабадана Мілошавіча.

З пачатку 2000-х партыя патрабуе стварэнне Венгерскай рэгіянальнай аўтаноміі на поўначы Ваяводзіны. На дзяржаўным узроўні партыя часта не праходзіла ў парламент альбо атрымлівала там няшмат месцаў. На парламенцкіх выбарах у парламент Ваяводзіны 2004 года партыя здабыла 8,5 % галасоў, а таксама дамаглася перамог на выбарах у муніцыпальныя рады ў Субаціцы, Сенце, Бачка-Топалы, Малі-Іджашы, Каніжы, Чоцы. У 2008 годзе кіраўніком партыі быў абраны Іштван Пастар. Ад парламенцкіх выбараў 2014 года партыя падтрымлівае правячую Сербскую прагрэсіўную партыю.

Ідэалогія[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя падтрымкі інтарэсаў венгерскай меншасці[3], Саюз ваяводзінскіх венграў таксама кіруецца кансерватыўнай ідэалогіяй[4], а таксама падтрымлівае рэгіяналізм[5][6]. У замежнай палітыцы аб’яднанне мае празаходні вектар і падтрымлівае далучэнне Сербіі да Еўрапейскага Саюза і НАТА[7]. Партыя лічылася сацыяльна-дэмакратычнай да 2010 года, але пасля пачала супрацу з Сербскай прагрэсіўнай партыяй і венгерскім Фідэсам[8].

Зноскі

  1. «Lik i delo: Jožef Kasa»(недаступная спасылка). Vreme.
  2. «Izbori 1997: Bojkot dela opozicije, Šešelj i Vučić na vlasti sa socijalistima». N1.
  3. Nordsieck, Wolfram (2020). «Vojvodina/Serbia» Архівавана 27 сакавіка 2023.. Parties and Elections in Europe.
  4. Losoncz, Alpár (24.05.2015). «Nem a liberalizmus tizedeli a kisebbségi magyarokat». Napló.
  5. Florian Bieber; Jenni Winterhagen (2006). «Ethnic Violence in Vojvodina: Glitch or Harbinger of Conflicts to Come?». European Centre for Minority Issues. — С. 29.
  6. Kleibrink, Alexander (2015). «Political elites and decentralization reforms in the post-socialist Balkans: regional patronage networks in Serbia and Croatia». Houndmills, Basingstoke, Hampshire. — ISBN 978-1-137-49572-3.
  7. Jansen, Thomas; Van Hecke, Steven (2011). «At Europe’s Service: The Origins and Evolution of the European People’s Party». Springer Science & Business Media. — С. 384. — ISBN 9783642194146.
  8. Živanović, Maja (8.04.2019). «Fidesz’s Serbian Sister-Party to Campaign for Hungary’s Orban». Balkan Insight.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]