Аляксандра Нічыпараўна Захарава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Нічыпараўна Захарава
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
1947 — 1950
дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
1951 — 1955
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання
1955 — 1959

Нараджэнне 22 сакавіка 1903(1903-03-22) (121 год)
Партыя
Месца працы

Аляксандра Нічыпараўна Захарава (22 сакавіка 1903, вёска Паліеўка, Ямпольскага раёна, Сумской вобласці — ?) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Гомельскай вобласці, дзяржаўны дзеяч БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1928. З 1923 года настаўнічала. З 1938 года ў Стаўрапольскім крайкаме, з 1940 у Беластоцкім абкаме КП(б)Б. З лютага 1943 года лектар Рагачоўскага падпольнага РК КП(б)Б. У лістападзе 1943 — маі 1944 гадоў камісар 255-га партызанскага палка. З 1945 года намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б. У 1947—1959 намеснік старшыні Прэзідыума ВС БССР, дырэктар Дома-музея I з’езда РСДРП. Дэпутат ВС БССР у 1947—1959 гадах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Захарава, Аляксандра Нічыпараўна // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 218. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.