255-ы партызанскі полк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
255-ы партызанскі полк
Гады існавання 19421944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Гомельскае партызанскае злучэнне
Тып савецкія партызаны
Функцыя змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй
Колькасць 849 партызан (28.6.1944)
Дыслакацыя Рагачоўскі, Жлобінскі, Быхаўскі, Клічаўскі, Крупскі раёны
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры В. А. Мінайлаў

255-ы партызанскі полксавецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў лістападзе 1943 года на базе 255-га партызанскага атрада, сфарміраванага ў красавіку 1942 года з групы А. А. Бірукова і М. К. Марусава, якая дзейнічала з лістапада 1941 года, у ліпені 1942 года 255-ы атрад аб’яднаўся з Рагачоўскім атрадам, які дзейнічаў са жніўня 1941 года. Полк дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Рагачоўскага, Жлобінскага, Быхаўскага, Клічаўскага, Крупскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года полк (849 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Партызану палка П. І. Кавалёву прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Камісары[правіць | правіць зыходнік]

Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • І. А. Ярымаў

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Партызаны наносілі асноўныя ўдары на чыгуначных участках БыхаўЖлобін, Жлобін — Бабруйск. У жніўні 1943 года падарвалі больш за 1 тысячу рэек. У студзені 1942, студзені, сакавіку, маі, ліпені, кастрычніку, лістападзе 1943, лютым і маі 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У ліпені 1942 — жніўні 1943 гадоў самастойна і ў складзе 8-й Рагачоўскай брыгады разграмілі каля 20 нямецкіх апорных пунктаў, гарнізоны ў вёсках Гарадзец, Гадзілавічы, Фалевічы, Забалацце, Побалава Рагачоўскага, Стары Крыўск і Дзедлава Журавіцкага, Струкі Буда-Кашалёўскага раёнаў. У кастрычніку 1942 года ў Буда-Кашалёўскім раёне захапілі склад з боепрыпасамі і зброяй.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У 1966 годзе каля пасёлка Дубрава Рагачоўскага раёна ў гонар стварэння Рагачоўскага партызанскага атрада была пастаўлена стэла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Партызанскі полк 810-ы // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477-478. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.