Аляксандра Сяргееўна Хахлова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандра Сяргееўна Хахлова
Дата нараджэння 4 кастрычніка 1897(1897-10-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 жніўня 1985(1985-08-22)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Sergey Sergeevich Botkin[d]
Маці Alexandra Pavlovna Botkina[d]
Муж Леў Уладзіміравіч Куляшоў[d] і Канстанцін Хахлоў[d]
Прафесія акцёрка, кінарэжысёр, сцэнарыст, кінаактрыса, кінасцэнарыст, выкладчыца ўніверсітэта
Узнагароды
народны артыст СССР Заслужаны артыст РСФСР
IMDb ID 0451747
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандра Сяргееўна Хахлова, пры нараджэнні Боткіна (руск.: Александра Сергеевна Хохлова; 4 кастрычніка 1897, Берлін — 22 жніўня 1985, Масква) — савецкая кінаактрыса, кінарэжысёр, сцэнарыстка, педагог, заслужаная артыстка РСФСР (1935).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 4 кастрычніка 1897 года ў Берліне. Дачка Сяргея Сяргеевіча Боткіна, па матчынай лініі — унучка Паўла Траццякова. Пачала здымацца ў 1916 годзе ў эпізадычных ролях. Вучылася ў Дзяржкінашколе (УДІК) у кінамайстэрні рэжысёра Льва Куляшова, які неўзабаве стаў яе мужам.

Характэрнымі ролямі Аляксандры Хахловай у кіно з’яўляюцца ролі Графіні ў фільме «Незвычайныя прыгоды містэра Веста ў краіне бальшавікоў» (1924) і роля Дульсі ў фільме «Вялікі суцяшальнік» (1933).

Доўгі час Аляксандра Хахлова выкладала ва УДІКу курс рэжысуры (дацэнт з 1939 года). Аўтар кніг і манаграфій пра кіно: «Прынцыпы кінарэжысуры Л.Куляшова», «50 гадоў у кіно», «Артыкул. Матэрыялы» — дзве апошнія сумесна са Львом Куляшовым.

Жонка рэжысёра Льва Куляшова. Першы муж — акцёр Маскоўскага Мастацкага тэатра і, у далейшым, вядомы тэатральны рэжысёр Канстанцін Хахлоў.

Памерла на 88-м годзе жыцця, 22 жніўня 1985 года ў Маскве. Пахаваная на Новадзявочых могілках побач з мужам — Л. У. Куляшовым і дзедам, заснавальнікам Траццякоўскай галерэі П. М. Траццяковым.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.