Аляксандр Іванавіч Гаўрылаў
Аляксандр Іванавіч Гаўрылаў | |||
---|---|---|---|
Дата нараджэння | 10 верасня 1906 | ||
Месца нараджэння | вёска Сласцёны, Магілёўская губерня, Расійская імперыя | ||
Дата смерці | 19 сакавіка 1957 (50 гадоў) | ||
Месца смерці | Віцебск | ||
Род дзейнасці | навуковец | ||
Навуковая сфера | ветэрынарыя | ||
Месца працы | Віцебскі ветэрынарны інстытут | ||
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук | ||
Навуковае званне | прафесар | ||
Альма-матар | Віцебскі ветэрынарны інстытут | ||
Партыя | |||
Узнагароды |
|
Аляксандр Іванавіч Гаўры́лаў (10 верасня 1906—19 сакавіка 1957) — вучоны ў галіне ветэрынарыі. Доктар ветэрынарных навук (1953). Прафесар (1955).
Нарадзіўся ў вёсцы Сласцёны Магілёўскай губерні (сучасны аграгарадок Сласцёны Чавускі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1929 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў у ім у 1930—1941 і 1944—1954 гг. Займаў пасады намесніка дырэктара, дэкана ветэрынарнага факультэта, загадчыка кафедры паталагічнай анатоміі.
Займаўся даследаванні ў галіне паталагічнай анатоміі, патагенезу, дыягностыкі чумы і паратыфу свіней, паратыфу цялят, шаленства жывёл і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 5. — 522 с. — 10 000 экз.
- Витебская ордена "Знак почёта" Государственая академия ветеринарной медицины: история и современность (к 85-летию со дня основания). — Витебск, 2009.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 10 верасня
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Памерлі 19 сакавіка
- Памерлі ў 1957 годзе
- Асобы
- Памерлі ў Віцебску
- Дактары ветэрынарных навук
- Члены КПСС
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Чавускім раёне
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны