Аляксандр Іванавіч Слупскі
Аляксандр Іванавіч Слупскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 красавіка 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 1907 (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | археалогія і гісторыя |
Альма-матар |
|
Аляксандр Іванавіч Слу́пскі[1] (4 (16) красавіка 1864, Слуцк — 8 верасня 1907, Аса) — беларускі і расійскі гісторык і археолаг.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі ўніверсітэт (1887). У 1880—1890-я гады друкаваў гісторыка-краязнаўчыя і літаратурнакрытычныя артыкулы ў перыядычных выданнях Мінска. У «Паўночна-Заходнім календары на 1888 год» апублікаваў гістарычны нарыс «Ізяслаўль і Тураў…». Пад яго рэдакцыяй у Мінску выдадзены «Паўночна-Заходні каляндар» на 1892 і 1893 год, дзе Слупскі змясціў і свой «Народны каляндар», складзены на аснове беларускіх народных прыкмет, абрадавых песень і прыпевак, артыкулы «Гісторыя Мінска» і «Легенда пра Магілёў». У артыкуле «Стары Мінск» (1890) прывёў біяграфічныя звесткі пра В. Дуніна-Марцінкевіча. 3 1893 года працаваў на Урале. У 1901—1905 гадах член Пермскай губернскай архіўнай камісіі. Вывучаў архітэктуру і археалогію Паўночнага Урала («Архітэктурныя помнікі Салікамска», 1902; «Падземныя хады Салікамска», 1904; «Да пытання аб маскоўскім і ноўгарадскім уплыве ў архітэктурных помніках Салікамска і Чэрдыні», 1905).
Памёр 8 верасня 1907 года ў горадзе Аса Пермскай губерні, пахаваны там жа[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ Пермский край в контексте истории России. — Пермь, 2013. — С.352.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Саламевіч І. У. Слупскі Аляксандр Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Слупскі Аляксандр Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1864 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцку
- Памерлі 8 верасня
- Памерлі ў 1907 годзе
- Памерлі ў Пермскай губерні
- Пахаваныя ў Пермскім краі
- Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Расіі
- Археолагі Расіі
- Гісторыкі Беларусі
- Археолагі Беларусі
- Памерлі ў Пермскім краі