Аляксандр Іосіфавіч Мацулевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Іосіфавіч Мацулевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 студзеня 1981(1981-01-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 2023(2023-12-02) (42 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

Аляксандр Іосіфавіч Мацулевіч (творчы псеўданім Алесь Мацулевіч; 19 студзеня 1981, г. Ліда — 2 снежня 2023, г. Ліда) — беларускі паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 студзеня 1981 года ў Лідзе. Скончыў у 2000 годзе Лідскае педагагічнае вучылішча, у 2005 годзе — філалагічны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна. Жыў у Лідзе. Працаваў у рэдакцыі «Лідскай газеты», з’яўляўся кіраўніком літаб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі[1]. Супрацоўнічаў з газетай «Наша слова».

Памёр 2 снежня 2023 года ў Лідзе[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сур’ёзна займацца складаннем вершаў пачаў пасля трыццаці гадоў. У 2015 годзе выйшла першая кніга паэзіі Алеся Мацулевіча «Леў і ключы»[1].

Пераможца Трэцяга адкрытага рэгіянальнага конкурсу імя Веры Навіцкай «Дарослыя — дзецям» (2018)[2].

Выбраныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Мацулевіч А. Горад-карабель: вершы / Алесь Мацулевіч. — Ліда, 2019. — 84 с.
  • Мацулевіч, А. Леў і ключы / А. Мацулевіч. — Ліда, 2015. — 92 с.
  • Мацулевіч, А. Вершы / Алесь Мацулевіч // Ад лідскіх муроў : літар.-маст. зборнік 2012—2015 гг. / гал. рэд. Станіслаў Суднік; уклад. Станіслаў Суднік, Алесь Хітрун. — Ліда, 2015. — № 8. — С. 123—132.

Зноскі

  1. а б Мацулевіч Аляксандр (руск.). Лідская раённая бібліятэчная імя Янкі Купалы. Праверана 4 снежня 2023.
  2. а б У Лідзе памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч(нявызн.)(недаступная спасылка). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (3 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2023. Праверана 4 снежня 2023.