Перайсці да зместу

Аляксандр Казіміравіч Авяр’янаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксандр Авяр'янаў)
Аляксандр Авяр’янаў
Надзвычайны і паўнамоцны пасол РБ у Польшчы
11 лютага 2014 — 12 лютага 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сяргей Румас
Папярэднік Віктар Гайсёнак
Пераемнік Уладзімір Чушаў

Нараджэнне 17 студзеня 1955(1955-01-17) (69 гадоў)
Дзеці сын
Адукацыя
Узнагароды
ордэн святой роўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені

Авяр’янаў Аляксандр Казіміравіч (нарадзіўся 17 студзеня 1955 года ў г. Калінінград РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. У 20142019 гадах надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

У 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Электрычныя сістэмы», у 1997 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, кафедра замежных моў для спецыялізаваных дзяржаўных служачых, у 2000 годзе з адзнакай скончыў Акадэмію кіравання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны».

З 1977 г. да 1993 г. — працаваў на розных інжынерныхпасадах у інстытуце «Белэнергасецьпраект».

З 1993 г. да 1994 г. — намеснік начальніка аддзела перспектыўнага развіцця ў Міністэрстве энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 1994 г. да 2004 г. — намеснік начальніка Дэпартамента, начальнік Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці і міжнароднага супрацоўніцтва, начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю ў апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2004 г. да лістапада 2004 г. — намеснік начальніка Дэпартамента Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 2004 г. да 2009 г. — кіраўнік гандлёва-эканамічнай службы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

З 2009 г. да 2013 г. — намеснік дырэктара Дэпартамента, дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 3 снежня 2013 да 12 лютага 2019 года — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[1][2], даверчыя граматы ўручыў 11 лютага 2014 года[3].

Жанаты, мае сына.

Зноскі