Георгій Станіслававіч Таразевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Георгій Станіслававіч Таразевіч
Георгій Станіслававіч Таразевіч
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
29 лістапада 1985 — 28 ліпеня 1989
Папярэднік: Іван Палякоў
Пераемнік: Мікалай Дземянцей
Надзвычайны і паўнамоцны пасол РБ у Польшчы
1994 — 1995
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Сянько
Пераемнік: Віктар Бурскі
 
Партыя: Камуністычная партыя Савецкага Саюза і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя
Адукацыя: Нацыянальны ўніверсітэт «Львоўская палітэхніка»
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 17 ліпеня 1937(1937-07-17)

Слабада, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка
Смерць: 21 сакавіка 2003(2003-03-21) (65 гадоў)

Мінск, Беларусь
Пахаванне: Усходнія могілкі
 
Узнагароды:
ордэн Дружбы народаў

Георгій Станіслававіч Таразевіч (17 ліпеня 1937, Слабада, цяпер Мядзельскі раён21 сакавіка 2003, Мінск) — савецкі і беларускі палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Георгій Таразевіч нарадзіўся 17 ліпеня 1937 года ў вёсцы Слабада Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1959 годзе ён скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-геадэзіст», праз дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысертацыю (кандыдат тэхнічных навук).

Праца[правіць | правіць зыходнік]

Партыйная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 29 лістапада 1985 па 28 ліпеня 1989 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Уваходзіў у Вярхоўны Савет СССР, дзе ўзначальваў дзве камісіі: па міжнацыянальных адносінах і планава-бюджэтную. Пабываў у шматлікіх гарачых кропках: у Нагорным Карабаху, Тбілісі, Баку, Вільні.

Давераная асоба Міхаіла Гарбачова. Выконваў пры ім функцыі свайго роду пасла па адмысловых даручэннях у гарачых кропках.

У незалежнай Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намеснікам Міністра замежных спраў, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Польшчы (19941995). Негатыўна паставіўся да правядзення майскага 1995 года рэферэндума. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сімволікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 распараджэннем Прэзідэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў блізка звязаны з Сацыял-дэмакратычнай партыяй (Народная Грамада). У лютым 1998 года ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазіцыяй. Стаў старшынём камітэта па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэта.

З выступленняў Георгія Таразевіча ў друку:

Я прывык казаць людзям праўду, тое, што думаю. За гэта меў у жыцці нямала непрыемнасцяў. І з апошняй маёй пасады пасла Беларусі ў Польшчы вызвалілі "ў сувязі з пераходам на іншую работу". Толькі вось якая гэтая работа, нават сам не ведаю і па сённяшні дзень... З аднаго боку, апынацца ў такой сітуацыі непажадана, а з другога — сумленне перад людзьмі чыстае, што на мой погляд, больш важна... [1].

Памёр 21 сакавіка 2003 года ў Мінску. Георгія Таразевіча пахавалі на Усходніх могілках у Мінску.

Зноскі

  1. Інтэрв'ю Г.С.Тараразевіча "...Затое сумленне чыстае" // «Рэгіянальная газета», 24 лістапада 1995 года, №31, стар. 2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Іван Палякоў
Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
29 лістапада 198528 ліпеня 1989
Пераемнік:
Мікалай Дземянцей