Аляксандр Аляксандравіч Барташэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Аляксандравіч Барташэвіч
Дата нараджэння: 15 лютага 1937(1937-02-15) (82 гады)
Месца нараджэння:
Род дзейнасці: дызайнер
Месца працы:
Вучоба:
Узнагароды:

Аляксандр Аляксандравіч Барташэ́віч (15 лютага 1937, в. Дзядзічы, Вілейскі раён) — беларускі дызайнер. Прафесар. Кандыдат тэхнічных навук (1968). Правадзейны член Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (МААМ), замежны правадзейны член Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага лесатэхнічнага ўніверсітэта, прафесар МААМ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БТІ імя С. М. Кірава (цяпер БДТУ). 5 гадоў працаваў на Маладзечанскай мэблевай фабрыцы інжынерам, потым старэйшым інжынерам-канструктаром. У 1964 годзе паступіў у аспірантуру, якую скончыў у 1968 годзе. З лістапада 1967 — асістэнт, дацэнт, сакратар парткама (19781983), загадчык кафедры (19821988), прафесар (з 1988) БДТУ.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 300 прац і вынаходстваў, у т.л. 8 падручнікаў для ВНУ, 20 навучальных дапаможнікаў. Яго падручнікі «Асновы мастацкага канструявання» (1978, 1984), «Канструяванне мэблі» (1988, 1998, 2006), «Гісторыя інтэр’ера і мэблі» (2002, 2003), «Асновы кампазіцыі і дызайну мэблі» (2004) выдадзены ўпершыню ў СССР, СНП па іх вывучацца ў шматлікіх краінах. Аўтар кніг «Садовы ўчастак: архітэктура, інтэр’ер, абсталяванне», «Кватэра, катэдж, дача», «Зрабі сам». Арганізаваў у БДТУ спецыялізацыю «Тэхналогія і дызайн мэблі», распрацаваў праграмы па 6 навучальных дысцыплінах.

З 2000 года акадэмік, галоўны навуковы сакратар Беларускай акадэміі архітэктуры (цяпер — Беларускі акадэмічны цэнтр МААМ), з 2006 — старшыня Асацыяцыі дрэваапрацоўчых і мэблевых прадпрыемстваў Беларусі. Член НТС Мінляспрама СССР (19761991) , ХТС Мінляспрама БССР (19761992, цпер канцэрна «Белляспаппрам»), старшыня журы рэспубліканскіх конкурсаў мэблі (з 1995), член журы ў Расіі. Намеснік старшыні секцыі «Архітэктура і будаўніцтва» НМС Міністэрства адукацыі Беларусі, намеснік старшыні Беларускага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі «Саюз дызайнераў», член Беларускіх саюзаў архітэктараў і дызайнераў. Арганізатар і галоўны рэдактар часопіса «Веснік Беларускай акадэміі архітэктуры» (цяпер «Архітэктура і будаўнічыя навукі», нам. галоўнага рэдактара). Член рэдкалегій часопісаў Расіі «Дрэва-апрацоўчая прамысловасць» і «Мэблевы свет».

Член грамадскага аб’яднання «Мінскае згуртаванне нашчадкаў шляхты і дваранства».

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, узнагароджаны двума медалямі, у т.л. медалём Манголіі; Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР; ордэнам Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук(руск.) бел. «Рыцар навукі і мастацтваў», залаты медаль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага лесатэхнічнага ўніверсітэта; Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Беларусі, канцэрна «Белляспаперпрам», НВЦ «Белэкспа», БДТУ і інш.; Дыпломамі Расійскай акадэміі мастацтваў, Міжнароднага фестывалю архітэктуры ў Мінску; вышэйшай узнагародай Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя М. С. Куняўскага — «Крыштальны Вялес». Выдатнік вышэйшай школы СССР, Вынаходнік СССР. Супрацоўнічае з Інстытутам цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава НАН Беларусі, шэрагам універсітэтаў Расіі, Балгарыі, Літвы, Манголіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Барташевич Александр Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.