Аляксандр Аляксандравіч Рахманаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Рахманаў
Нараджэнне 25 ліпеня 1976(1976-07-25) (47 гадоў)
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр

Аляксандр Аляксандравіч Рахманаў (нар. 25 ліпеня 1976, Віцебская вобласць) — намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2019).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 ліпеня 1976 года ў Віцебскай вобласці. У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». З 1998 года працаваў у Віцебску ў аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. З 2000 па 2004 гады працаваў у пракуратуры Брэсцкай вобласці, быў пракурорам аддзела, у 2004 годзе заняў пасаду намесніка начальніка ўпраўлення Следчага камітэта МУС па Брэсцкай вобласці.

З 2007 па 2012 гады працаваў у дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі, дзе займаўся нарматыўна-прававым забеспячэннем і удзелам у распрацоўцы нарматыўна-прававых актаў, якія тычацца пытанняў арганізацыі, забеспячэння расследавання спраў, унясення зменаў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы.

З 28 лістапада 2011 года[1] па 11 чэрвеня 2019 года з’яўляўся начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці. 4 сакавіка 2017 года А. А. Рахманаву было прысвоена спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі.

З 11 чэрвеня 2019 года з’яўляецца намеснікам дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[2], курыруе дзейнасць сілавога блока: падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях[3].

18 снежня 2023 года Рахманава дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну[4]. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя[5], а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна[6].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]