Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў
Фатаграфія
Дата нараджэння 13 верасня 1926(1926-09-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 2021(2021-05-23) (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак абстрактны экспрэсіянізм
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Аляксандравіч Салаўёў (13 верасня 1926, в. Салані, Ленінградская вобласць, РСФСР — 23 мая 2021) — беларускі мастак тэатра. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1982).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ленінградскае Вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. І. Мухінай (1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). З 1965 года — у Віцебску. Мастак-пастаноўшчык, у 1977—1990 гадах — галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа. Член Беларускага саюза мастакоў (1966).

Памёр 23 мая 2021 года[1]. Пахаваны 25 мая на Мазурынскіх могілках у Віцебску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у тэатральна-дэкарацыйным мастацтве, станковым жывапісе і графіцы.

Аформіў больш за 100 спектакляў, сярод якіх: «Сымон-музыка» паводле Я. Коласа (1976), «Кастусь Каліноўскі» У. Караткевіча (1978), «Парог» (1982), «Радавыя» (1984) А. Дударава, «Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра (1986), «Мудрамер» М. Матукоўскага (1988), «Каварства і любоў» А. Петрушэўскай (1989) і інш.

Аўтар жывапісных работ: «Дзве птушкі» (1984), «Накцюрн» (1998), «Водбліскі» (2003), «Экспромт» (2008), «Папярэджанне» (2008), «Настальгія» (2008), «Рэквіем па дрэве» (2008), «Мара» (2008), «Кампазіцыя» (2009), «Галактыка» (2010), «Метамарфозы» (2010); трыпціха «Прысвячэнне жанчыне» (2007); цыклаў «Фарбы зямлі» (1974—1985), «Русь» (1975—1985), «Тэатр» (1977—1980), «Космас» (1978—1982) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цыбульский, М. Л. Соловьев Александр Александрович / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. — С. 481.
  • Іваноўскі Ю. І. Салаўёў Аляксандр Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 103. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).