Аляксандр Аляксандравіч Шаўко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Шаўко
Нараджэнне 15 чэрвеня 1950(1950-06-15) (73 гады)
Адукацыя
Дзейнасць інжынер, палітык
Месца працы
Узнагароды

Аляксандр Аляксандравіч Шаўко (нар. 15 чэрвеня 1950, в. Беседкі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык. Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, інжынер-механік. Працаваў майстрам, начальнікам цэха, галоўным тэхнолагам Гомельскага станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава, намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, галоўным інжынерам. Потым займаў пасаду генеральнага дырэктара.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва[1][2].

Зноскі