Аляксандр Валер’евіч Касовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Валер’евіч Касовіч
Kasovich Alexander.jpg
Дата нараджэння 18 снежня 1972(1972-12-18) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера Гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік А. М. Мацко
Узнагароды і прэміі
Медаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Ордэн Францыска Скарыны

Аляксандр Валер’евіч Касовіч (нар. 18 снежня 1972) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 снежня 1972 г. у г. Асіповічы Магілёўскай вобласці ў сям’і служачых.

У 1994 скончыў з адзнакай Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка па спецыяльнасці «Гісторыя і замежная мова» і аспірантуру БДПУ ў 1998.

У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара па вучэбна — выхаваўчай рабоце СШ № 176 г. Мінска (1992—2001), галоўным інспектарам Галоўнага ўпраўлення кадравай палітыкі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), памочнікам рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка (2002—2005), загадчыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі БДПУ (2006).

З лістапада 2006 г. па сакавік 2015 г. — дэкан факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій. 26 сакавіка 2015 г. па 1 лістапада 2019 дэкан гістарычнага факультэта.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляўся кіраўніком фундаментальных навуковых праектаў «Антыгерманскае супраціўленне ў заходніх абласцях Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», выкананай па гранту Фонду фундаментальных даследаванняў для маладых навукоўцаў (2005—2006), «Дзяржаўная маладзёжная палітыка» (2007—2011). Адзін з распрацоўшчыкаў Дзяржаўных адукацыйных стандартаў па спецыяльнасці «Сацыяльная педагогіка» (2008, 2013). Удзельнік міжнародных адукацыйных праектаў (COPERNICUS PROJECT, 2006, TEMPUS, 2007).

З’яўляецца членам Дзяржаўнага экспертнага савета па гуманітарных і сацыяльных навуках і пытаннях дзяржаўнасці пры Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскага метадычнага савета па пытаннях удасканалення сацыяльнага абслугоўвання і ўкаранення інавацыйных тэхналогій сацыяльнай работы ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Аўтар звыш 70 навуковых прац па гісторыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўнаму кіраванню і рэгуляванню сацыяльнай сферай, пытаннях выхавання і сацыяльнай работы.

Навуковыя інтарэсы: антыгерманскае супраціўленне у заходніх абласцях Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўная маладзёжная палітыка, дзяржаўнае рэгуляванне і кіраванне сацыяльнай сферай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблеогр. справ./Корзенко Г.В/. — Мн.: Белорус. наука, 2007. — С. 152-153. — 470 с. — ISBN 978-985-08-0855-4.

Зноскі