Аляксандр Віктаравіч Янчанка
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Віктаравіч Янчанка | ||||||||||||
Нарадзіўся |
14 лютага 1995[1] (27 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||
Вага | 71 кг[2] | ||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 10 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Аляксандр Янчанка (нар. 14 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лакаматыва».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Кар’еру пачаў у складзе «Гомеля», з 2012 года выступаў за дубль. У сезоне 2013 стаў выступаць і за асноўную каманду, звычайна выходячы на замену. 18 жніўня 2013 года забіў першы гол за «Гомель», які прынёс перамогу (3:2) над БАТЭ.
У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады[3]. Сезон 2015 распачаў адным з асноўных нападнікаў каманды, звычайна Янчанка з Аляксеем Цяслюком па чарзе выходілі ў аснове і замянялі таварыша падчас матча. У жніўні Аляксандр атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У сезоне 2016 гуляў за «Гомель» у Першай лізе, але ў верасні атрымаў траўму ў матчы за моладзевую зборную і выбыў да канца сезона.
Аднавіўся ад траўмы і вярнуўся на поле ў маі 2017 года, аднак выступаў толькі за дубль. У ліпені 2017 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» і адправіўся ў арэнду ў мікашэвіцкі «Граніт»[4], аднак так і не згуляў за яго. Пасля аднаўлення ад траўмы з ліпеня 2018 года зноў стаў з’яўляцца на полі ў складзе гомельскай каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што нападнік пакінуў «Гомель» па заканчэнні кантракта[5].
Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» накіраваўся на прагляд у наваполацкі «Нафтан» і ў выніку пачаў у клубе сезон 2019. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды.
У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Прапусціў пачатак сезона 2021 з-за службы ў арміі, а з чэрвеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. У сезоне 2022 з’яўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з «Лакаматывам»[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. 25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней замацаваўся ў асноўным складзе зборнай, выступаў на розных пазіцыях, у асноўным у паўабароне. Усяго за моладзевую зборную правёў 23 матчы і забіў 3 гола.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2012 | дубль | Гомель | ![]() |
16 | 4 |
2013 | Д1 | Гомель | ![]() |
16 | 1 |
2014 | Д1 | Гомель | ![]() |
19 | 0 |
2015 | Д1 | Гомель | ![]() |
16 | 1 |
2016 | Д2 | Гомель | ![]() |
15 | 3 |
2017 (1) | дубль | Гомель | ![]() |
3 | 1 |
2017 (2) | Д2 | Граніт | ![]() |
0 | 0 |
2018 | Д1 | Гомель | ![]() |
6 | 0 |
2019 | Д2 | Нафтан | ![]() |
15 | 4 |
2020 | Д2 | Нафтан | ![]() |
19 | 5 |
2021 | Д2 | Лакаматыў | ![]() |
21 | 2 |
2022 | Д2 | Лакаматыў | ![]() |
11 | 5 |
Зноскі
- ↑ Aleksandr Yanchenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/aleksandr_janchenko/
- ↑ Футбол. Александр Янченко продлил на два года контракт с «Гомелем»
- ↑ "Гомель" продлил контракт с Янченко и отдал в аренду в "Гранит"
- ↑ Батищев, Дао и еше шесть игроков покинули "Гомель"
- ↑ "Локомотив" продлил контракты с пятью футболистами
- ↑ "Локомотив" продлил пятерых и расстался с двумя игроками (руск.) . football.by (31 студзеня 2023). Праверана 1 лютага 2023.