Аляксандр Гіршавіч Гарэлік
Аляксандр Гіршавіч Гарэлік | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 верасня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Аляксандр Гіршавіч Гарэлік (нар. 3 верасня 1938, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Доктар тэхнічных навук (1985), прафесар (2003).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (механіка-тэхналагічны факультэт, кваліфікацыя "Інжынер-механік", 1960), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць "Матэматыка", 1967), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (аспірантура, 1967).
Працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі (1965–2000, галоўны навуковы супрацоўнік, у 1987–1997 – загадчык лабараторыі геаметрычнага мадэлявання), Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (2000–2004, дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій), Інстытуце сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (з 2004, дэкан факультэта кіравання, прафесар кафедры вышэйшай матэматыкі і інфарматыкі).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя сістэм аўтаматызаванага праектавання, геаметрычнага мадэлявання і камп'ютарнай графікі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Методы геометрического моделирования при автоматизированном проектировании объектов сложной структуры : автореферат диссертации ... доктора технических наук : 05.01.01 / Горелик Александр Гиршевич. — Москва, 1983.
- Элементы теории автоматизации машиностроительного проектирования с помощью вычислительной техники / Г. К. Горанский [и др.]. — Минск, 1970. (Информация: форма отчества "Григорьевич")
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарэлік Аляксандр Гіршавіч / М. П. Савік // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1997. — Т. 5. — С. 78.
- Горелик Александр Гиршевич / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 129.
- Горелик Александр Гиршевич // Объединенный институт проблем информатики : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 99—100.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
- Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дэканы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Дэканы ІСВ імя Шырокава