Аляксандр Дмахоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Дмахоўскі
Род дзейнасці настаўнік
Дата нараджэння 24 лістапада 1872(1872-11-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 красавіка 1942(1942-04-17) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
залаты крыж Заслугі

Аляксандр Дмахоўскі (24 лістапада 1872, Люблін — 17 красавіка 1942, Туркестан, Казахстан) — польскі вучоны-прыродазнавец, школьны настаўнік і метадыст, дзяяч беларускага руху.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Бацькі: Аляксандр і Алімпія (з Казаноўскіх). Вучыўся ў гімназіях Любліна, Коўна, Хелмна. Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1896). Дзесяць гадоў быў настаўнікам у Сасноўцы, Ловічы, Варшаве. Пераехаў у Коўну (1906), дырэктар Ковенскай гандлёвай школы. З пачаткам вайны ў 1914 школа эвакуявана ў Вільню, адтуль у далёкае бежанства ў Разань. Пасля закрыцця школы (1919) з часткай вучняў, кніжкамі і дакументамі вярнуўся ў Вільню. Настаўнік віленскіх школ, у тым ліку Беларускай гімназіі (1919—1921)

Адзін з пяцёх заснавальнікаў Таварыства беларускай школы ў Вільні ў 1921 (яшчэ Міхал Кахановіч, Браніслаў Тарашкевіч, Антон Луцкевіч, Францішак Аляхновіч). Інспектар ВБГ (у ліпені 1921 пакінуў пасаду). Друкаваў матэрыялы па фізіцы ў газеце Максіма Гарэцкага.

У 1922 адкрыў у Вільні на рагу вуліц Завальнай і Малой Пагулянкі прыродазнаўчую лабараторыю — Цэнтральны фізічны кабінет — для вучняў з тых школ, дзе не было рэсурсаў. Дырэктар кабінета. Падрыхтоўка адкрыцця заняла два гады — Дмахоўскі дастаў пры помачы гарадской управы і аддзела асветы Сярэдняй Літвы пусты пакой з прылеглым дваром і 3300 злотых (нямнога грошы), а экспанаты, прыборы, умэбляванне шукаў ён сам ды супрацоўнікі. З часам лабараторыя развілася і ў ёй былі:

  1. музей мінералаў і геалогіі
  2. фізічны кабінет з прыладамі для назіранняў і практыкаванняў
  3. заалагічныя і батанічныя зборы
  4. дапаможнікі (у тым ліку недзе 1000 фатаграфій з праектарам)
  5. бібліятэка
  6. сталярна-слясарная майстэрня

Адразу ўзнік і школьны батанічны сад, а ў 1926 звярынец (заасад[pl]). З’явіліся філіі ў іншых раёнах горада. За адзін год у Цэнтры бывала больш 150 000 чалавек. Былі кантакты з лабараторыямі Віленскага ўніверсітэта. Цэнтр ліставаўся са школамі, высылаў ім прылады, насенне і саджанцы. Аляксандр Дмахоўскі атрымаў Залаты Крыж Заслугі (1928).

Меў сына Яўгена і дачку Галіну.

У літоўска-савецкі час дапамагаў настаўнікам, што засталіся без працы. На пачатку 1941 цяжка хварэў.

14 чэрвеня 1941, з жонкай Галенай (з Яхімовічаў) і дачкой Галінай высланы ў Алтайскі край. Пасля «амністыі», ў кастрычніку 1941 жыве з сям’ёй у Казахстане (горад Туркестан). Нялюдскія варункі аслабілі яго. Ён памёр 17 красавіка 1942.

Дмахоўскі асвятляў методыку і дыдактыку фізікі ў беларускім, польскім, англійскім, амерыканскім друку. Браў удзел у з’ездах польскіх фізікаў. Пераклаў па-польску «Новы свет фізікі» Джэймса Джынса. Складаў школьныя падручнікі, зборнікі практыкаванняў, рэкамендацый для настаўнікаў.

Ён быў прыхільнікам нагляднага навучання фізіцы, у аснове якога — уласнаручныя даследаванні вучняў. Пры гэтым ён заклікаў праводзіць найпрасцейшыя практыкаванні і эксперыменты з найтаннейшымі прыладамі, каб вучні лёгка маглі іх правесці ў сябе дома, і нэндза не спыніла спазнаванне свету, таксама варта выкарыстоўваць добра вядомыя прадметы са штодзённага жыцця дзяцей і моладзі. Усе практыкаванні, якія прыдумаў Дмахоўскі, паўтаралі ў Цэнтры, і можна было бачыць, якое з іх лепшае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]