Аляксандр Канальт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Канальт
ням.: Alexander Kanoldt
Фатаграфія
Дата нараджэння 29 верасня 1881(1881-09-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1939(1939-01-24)[3][4][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Edmund Kanoldt[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, палітык, мастак-гравёр, літограф
Месца працы
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Канальт (ням.: Alexander Kanoldt; 29 верасня 1881, Карлсруэ, Германія — 24 студзеня 1939, Берлін) — нямецкі мастак, прафесар акадэміі мастацтваў у Берліне.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Канальт атрымаў мастацкую адукацыю ў Акадэміі мастацтваў Карлсруэ ў класах Эрнста Шурта і Фрыдрыха Фера (у апошняга ў 1906—1909). На пачатку сваёй творчасці мастак піша ў неаімпрэсіяністычнай манеры. У 1909 годзе ён, сумесна з Кандзінскім, Яўленскім, Мюнтэр, Вяроўкінай і Эрбслё засноўвае «Новае Мюнхенскае мастацкае аб’яднанне» (Neue Künstlervereinigung München, N.K.V.M.), якое стала калыскай для гурта «Сіні вершнік». За час свайго існавання «Новае Мюнхенскае мастацкае аб’яднанне» арганізавала 3 вялікія выставы работ сваіх членаў. У 1913 годзе Канальт, разам з такімі майстрамі, як Яўленскі, Эрбслё, Клее, Бехцееў і Карл Каспар засноўваюць мастацкую групу «Новы мюнхенскі сэцэсіён».

З пачаткам Першай сусветнай вайны Канальт сыходзіць на фронт і з 1914 па 1918 год служыць афіцэрам у германскім войску. Пасля заканчэння вайны ён цесна супрацоўнічае з мастаком Георгам Шрымпфам, стаўшы прадстаўніком магічна-рэалістычнага накірунку стылю «Новая рэчыўнасць». Падчас працяглай паездкі па Італіі разам са сваім сябрам Эрбслё мастак стварае складаныя архітэктурныя краявіды. У 1925 годзе ён, разам з Максам Бекманам, прымае актыўны ўдзел у выставе «Новая рэчыўнасць».

У 1925—1931 гадах Канальдт — прафесар Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Брэслаў. У 1927 годзе ён становіцца членам мастацкага руху Бадэнскі сэцэсій і ў 1932 — мюнхенскай мастацкай групы «Сямёрка» («Die Sieben»). У 1932 годзе Канальт уступае ў НСДАП. Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў Германіі мастак становіцца прафесарам берлінскай Вышэйшай школы мастацтваў і сенатарам Прускай акадэміі мастацтваў. У 1936 годзе ён змушаны быў пакінуць берлінскую прафесуру па стане здароўя. Сяброўства ў нацысцкай партыі не пазбавіла мастака ад нападак — яго палотны ў Германіі былі абвешчаныя дэгенератыўным мастацтвам і ў 1937 годзе зняты з экспазіцый і канфіскаваны.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/43444 Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Alexander Kanoldt
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  4. Alexander Kanoldt // Brockhaus Enzyklopädie