Перайсці да зместу

Уроцлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Брэслаў)
Горад
Уроцлаў
польск.: Wrocław
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1214
Ранейшыя назвы
Брэслау
Плошча
292,82 км²
Вышыня цэнтра
111 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
632 432 чалавек[1] (2014)
Шчыльнасць
2159 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 71
Паштовыя індэксы
50-041 і 50-325
Аўтамабільны код
DW
TERC
0264011
Афіцыйны сайт
wroclaw.pl (польск.)(англ.)(ням.)(італ.)
Уроцлаў на карце Польшчы ±
Уроцлаў (Польшча)
Уроцлаў
Уроцлаў (Ніжнесілезскае ваяводства)
Уроцлаў

Уро́цлаў[2], Вро́цлаў[3] (польск.: Wrocław; колішні Брэслау, ням.: Breslau) — сталіца Сілезіі, горад на правах павета, адзін з самых буйных (чацвёрты па насельніцтве ў Польшчы пасля Варшавы, Лодзі і Кракава) і самых старых гарадоў Польшчы, размешчаны на абодвух берагах сярэдняга цячэння Одры, на Сілезскай нізіне. Насельніцтва — 632 тыс. чал. (паводле даных 2014 года).

Адлегласць па прамой паміж гарадамі Уроцлаў — Мінск 756 км, да Варшавы — 298 км[4].

Праз горад працякае 5 рэк: Одра і 4 яе прытокі. Да Другой сусветнай вайны ў горадзе было 303 моста, цяпер іх засталося каля 220.

У наш час Уроцлаў з’яўляецца сталіцай Ніжнесілезскага ваяводства, і цэнтрам Урацлаўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). Уроцлаў складаецца з пяці раёнаў: Псе Поле, Сьрудмесце, Старэ Мяста, Кжыкі, Фабрычна.

Культурная сталіца Еўропы 2016 года.

У горадзе праходзілі Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года і Сусветныя гульні 2017 года.

Breslau

Рэгіён Сілезія, у якім знаходзіцца горад Уроцлаў, упершыню быў згаданы Тацытам у 98 і Пталамеем у 150 годзе ў яго працы Magna Germania. У IV — пачатку V стагоддзі ў наваколлях Уроцлава рассялілася адно з плямёнаў вандалаў — сілінгі, адкуль, верагодна, Сілезія атрымала сваю назву. Назва Ворціцлава і Враціслава з’явілася каля 900 года як назва славянскага паселішча. Да 990 года Уроцлаў і ўся Сілезія былі заваяваны польскім герцагам з дынастыі Пястаў Мешкам I. У 1000 годзе яго сын Баляслаў Адважны заснаваў біскупства Уроцлаў.

1562

Паводле яго загаду быў пабудаваны замак на Саборскім востраве, прыкладна на месцы сённяшняй царквы Марціна. Усярэдзіне замка пабудавалі сабор. У акрузе замка ўтварыўся маленькі горад, у якім жыла каля 1000 чалавек.

Пасля смерці Баляслава ў 1138 годзе Уроцлаў стаў сталіцай польскага (да 1201 г.) княства Сілезія. Трохі пазней на паўднёвым беразе ракі, на месцы сённяшняга ўніверсітэта, пасяліліся першыя нямецкія пасяленцы. Там яны пабудавалі новы горад, які ў 1259 г. стаў сталіцай незалежнага герцагства Сілезія.

У час нашэсця манголаў Уроцлаў у 1241 годзе быў узяты імі і разбураны. Адноўлены горад у 1261 годзе атрымаў магдэбургскае гарадское права.

У складзе Прусіі і Германіі

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Вайны за аўстрыйскую спадчыну ў 1741 годзе Брэслау далучаны да Прусіі (Аўстрыя адмовілася ад правоў на яго толькі ў 1764 годзе). Падчас напалеонаўскіх войнаў Брэслау стаў адным з цэнтраў патрыятычнага руху, тут збіраўся Лютцаўскі добраахвотніцкі корпус, а кароль Фрыдрых Вільгельм III абвясціў вайну Францыі ў 1813 годзе.

Ратуша, 1900

У XIX стагоддзі ўзмацнілася прамысловае значэнне Брэслау, як і Сілезіі ў цэлым; горад стаў тэкстыльнай сталіцай Германіі і важным чыгуначным вузлом. Актыўным быў сацыялістычны рух. З 1871 года — у складзе Германскай імперыі, пераважная большасць насельніцтва — немцы (з 471 тысяч насельніцтва ў 1904 годзе было толькі 20 тыс. яўрэяў і 6 тыс. палякаў). У Веймарскай рэспубліцы горад стаў адміністрацыйным цэнтрам новай правінцыі Ніжняя Сілезія (1919).

У нацысцкі перыяд (з 1933) быў зменены герб горада (літара W была палічана «занадта славянскай»), а шматлікія прыгарады і раёны, якія насілі славянскія назвы, пераназваны. Польская і чэшская меншасці пераследваліся і часткова дэпартаваліся ў канцлагеры.

Другая сусветная вайна

[правіць | правіць зыходнік]

Брэслау стаў адным з нешматлікіх гарадоў, якія аказалі моцнае супраціўленне наступаючым часцям Чырвонай арміі ўвесну 1945 года.

З пачатку сакавіка, пад уплывам першых няўдач, Чырвоная армія змяніла тактыку і занялася паступовым прыгнечаннем апорных пунктаў агнём артылерыі па квадратах і ўжываннем тактыкі выдушвання праціўніка ў цэнтр горада з выкарыстаннем штурмавых груп пры падтрымцы сапёрных падраздзяленняў. У якасці адборных штурмавых чацей былі ўведзены ў бой тры батальёны марской пяхоты Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. Агнём артылерыі была выведзена з ладу пасадачная паласа на Кайзерштрасэ. Была паўторана спроба будаўніцтва новага аэрадрома ў цэнтры горада, але яна была паспяхова перарвана дзеяннямі савецкай артылерыі і штурмавой авіяцыяй. Нямецкія войскі аказвалі лютае супраціўленне, з баямі пакідаючы дом за домам, аднак лёс горада ўжо быў вырашаны.

4 мая 1945 года натхніцель абароны Брэслау гаўляйтар Карл Ханке быў эвакуіраваны з горада самалётам «Fieseler Fi.156 Storch», каб заняць пасаду рэйхсфюрара СС замест знятага з яе Гімлера. Праз тыдзень ён згінуў без весткі ў раёне Прагі.

6 мая кашталян Брэслау, генерал пяхоты Герман Ніхаф, падпісаў акт аб капітуляцыі.

Страты ў жывой сіле вермахта склалі 7000 чалавек, страты Чырвонай арміі — 9000 чалавек. Больш за 2/3 гарадскіх пабудоў былі разбураны. Пазней цэгла разбураных будынкаў пайшла на аднаўленне Варшаўскага барбакана.

Страты грамадзянскага насельніцтва склалі каля 80 000 чалавек, уключаючы фольксштурм і падраздзяленні гітлерюгенда. 9 мая горад афіцыйна перайшоў пад польскае адміністрацыйнае кіраванне.

Ва Уроцлаве умерана-кантынентальны клімат з мяккай зімой і цёплым летам. Нягледзячы на ўмеранасць клімату, ва Уроцлаве зімой магчымыя моцныя маразы (да −30 °C) і цяпло да +20 °C, летам — спякота за 37 °C і начная прахалода да нуля градусаў.

Клімат Уроцлава (норма 1981?2010)
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 15,3 19,7 25,0 30,0 32,4 34,5 37,1 37,4 32,0 26,6 22,0 15,3 37,4
Сярэдні максімум, °C 2,4 3,9 8,4 14,4 19,6 22,2 24,6 24,3 19,3 14,0 7,4 3,2 13,6
Сярэдняя тэмпература, °C −0,7 0,5 3,9 8,9 14,1 16,8 18,9 18,5 13,9 9,3 4,0 0,4 9,0
Сярэдні мінімум, °C −4,2 −3,5 −0,4 3,2 7,9 11,2 13,1 12,5 8,9 4,7 0,4 −2,7 4,3
Абсалютны мінімум, °C −30 −27,2 −23,9 −8 −3 0,0 1,3 1,5 −2 −9,3 −18,2 −21,7 −30
Норма ападкаў, мм 27 25 32 33 59 71 81 67 47 32 35 32 541
Крыніца: «Надвор'е і клімат»
Год Колькасць
2014 634 487
2015 634 404
Год Колькасць
2017 638 586
2019 641 607
Год Колькасць
2020 641 928 [5]
2021 672 929 [6]
Год Колькасць
2023 674 132 [7]
Трамвай Moderus Beta

Праз Уроцлаў праходзяць трасы E261, E67, E40. Структура сеткі гарадскіх дарог моцна арыентавана на цэнтр горада, мае прамяністы выгляд. Да канца XX стагоддзя сума даўжынь усіх мастоў складала 2500 метраў. З 1980-х гадоў паступова будуецца кальцавая дарога вакол цэнтра. На сённяшні дзень на тэрыторыі горада адбываюцца велізарныя пабудовы новых трас, якія павінны вызваліць горад ад затораў.

На ўроцлаўскіх прадпрыемствах вырабляюцца аўтобусы, вагоны, электратэхніка, хімічныя вырабы. У апошнія гады дынамічна развіваецца сектар IT, таксама шмат замежных прадпрыемстваў (Siemens, LG (LG Philips + 6 podwykonawców + LG Electronics), Volvo, HP, QAD, Bombardier Transportation, Whirpool, 3M, Bosch, Wabco, Fagor etc.). Siemens, дарэчы, пераносіць свой інфармацыйны цэнтр ва Уроцлаў. Вялікае фармацэўтычнае асяроддзе: US Pharmacia, Hasco-Lek, Galena, 3M, Labor, S-Lab, Herbapol.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэаты нобелеўскай прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1] Архівавана 26 снежня 2018.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Напісанне паводле Беларуская Энцыклапедыя ў 18 т. Т. 4. С. 283.
  4. Адлегласці паміж гарадамі
  5. https://bdl.stat.gov.pl/BDL
  6. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/030210564011-0986283?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 3 кастрычніка 2022.
  7. Галоўная статыстычная служба Польшчы — 1918.
  8. а б в г д е ё ж з і к л https://visitwroclaw.eu/miasta-partnerskie-wroclawia
  9. https://vilnius.lt/lt/tarptautinis-bendradarbiavimas/
  10. https://www.hradeckralove.org/wroclaw-polsko/d-64472/p1=22578
  11. http://www.kaunas.lt/apie-kauna/miesto-partneriai/
  12. https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/