Аляксандр Леанідавіч Панамароў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аляксандр Леанідавіч Панамароў — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1996 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «правазнаўства», у 2001 годзе — інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «знешняя палітыка і дыпламатыя».

1996—2004 гг. аташэ ўпраўлення міжнароднай бяспекі і раззбраення МЗС Рэспублікі Беларусь. Аташэ, другі, першы сакратар упраўлення Еўропы МЗС Рэспублікі Беларусь.

2004—2007 гг. першы сакратар, саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Рэспублікі Беларусь.

2007—2011 гг. саветнік Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе.

Студзень-чэрвень 2012 саветнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Рэспублікі Беларусь.

Ліпень 2012 г.- чэрвень 2014 г. намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Рэспублікі Беларусь.

З 30 чэрвеня 2014 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы.

13 лістапада 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Босніі і Герцагавіне[1].

Зноскі

  1. Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 22 лістапада 2018.


Шаблон:Паслы Беларусі ў Босніі і Герцагавіне