Валерый Іосіфавіч Варанецкі
Валерый Іосіфавіч Варанецкі | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
з 11 кастрычніка 2016 | ||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | |
Месца працы | ||
Нараджэнне | 14 кастрычніка 1963 (57 гадоў) | |
Валерый Іосіфавіч Варанецкі (14 кастрычніка 1963, г. Мінск) — беларускі дыпламат і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 14 кастрычніка 1963 года ў г. Мінску. Скончыў з адзнакай Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (1985 г.), аспірантуру гэтага ўніверсітэта (1990 г.) і Дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі (1995 г.), спецыялізацыя: міжнародныя эканамічныя адносіны. Кандыдат эканамічных навук.
1985—1987 гг. — выкладчык Мінскага політэхнічнага каледжа.
1987—1993 гг. — праца на выбарных пасадах у рэспубліканскіх маладзёжных арганізацыях.
1993—1995 гг. — слухач Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
1995—1996 гг. — саветнік па пытаннях знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
1996—2000 гг. — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях.
2000—2002 гг. — начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
2002—2006 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы.
2006—2011 гг. — намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Са жніўня 2011 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і ў Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве / Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене / Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры АБСЕ. 13 кастрычніка 2016 года вызвален ад пасады Пасла ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду [1].
З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае сына і дачку.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Валерый Іосіфавіч Варанецкі ў Вікіцытатніку |
---|---|
![]() |
Валерый Іосіфавіч Варанецкі на Вікісховішчы |
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Дыпламатычнай акадэміі МЗС РФ
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Паслы Беларусі ў Аўстрыі
- Паслы Беларусі ў Славакіі
- Паслы Беларусі ў Харватыі
- Дыпламаты Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання