Аляксандр Францавіч Хайноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Францавіч Хайноўскі
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 25 красавіка 1970(1970-04-25) (49 гадоў)

Аляксандр Францавіч Хайноўскі (нар. 25 красавіка 1970, г. Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (1993), Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны» (2013).

У 19931994 гг. — аташэ, упраўленне двухбаковага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў. У 1994—1997 гг. — трэці сакратар Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія / Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх Супольніцтвах.

У 19972000 гг. — трэці, другі, першы сакратар, выконваючы абавязкі начальніка аддзела, консульскае ўпраўленне, Міністэрства замежных спраў. У 20002003 гг. — першы сакратар, Пасольства Беларусі ў Венгрыі. У 20032006 гг. — намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю за ўзбраеннямі, Міністэрства замежных спраў. У 20062010 гг. — саветнік Пасольства Беларусі ў Венгрыі. З 2010 да лістапада 2012 года — начальнік аддзела Заходняй Еўропы, галоўнае ўпраўленне Еўропы Міністэрства замежных спраў.

З 30 лістапада 2012 па 13 лістапада 2018[1] года  — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве).

Валодае беларускай, рускай, французскай, англійскай, венгерскай і іспанскай мовамі.

Жанаты.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 440 «Об А. Ф. Хайновском» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (13 лістапада 2018).