Аляксандр Львовіч Капілаў
Выгляд
Аляксандр Львовіч Капілаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лістапада 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат навук (1981) |
Альма-матар |
Аляксандр Львовіч Капілаў (14 лістапада 1947, г. Мінск, БССР) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1981), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускую кансерваторыю у 1971 годзе. З 1972 года атрыст Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі. З 1983 года выкладаў у Беларускім інстытуце культуры, з 1987 года займаў пасаду загадчыка кафедры.
З 1995 года займаў пасаду дэкана Інстытута сучасных ведаў, а з 2003 года — прарэктара.
З 2004 года рэктар Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследуе развіццё беларускай куьтуры дакастрычніцкага перыяду. Аўтар манаграфій, нарысаў і артыкулаў пра беларускіх музыкантаў, дзейнайсць грамадскіх музыкальных арганізацый Беларусі, навучальных і метадычных дапаможнікаў і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Львовіч Капілаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 400. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).