Аляксандр Лявонавіч Новікаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Лявонавіч Новікаў
Дата нараджэння 9 верасня 1892(1892-09-09)
Месца нараджэння Сярэднія Малынічы, Магілёўская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 26 сакавіка 1966(1966-03-26) (73 гады)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя, Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род дзейнасці настаўнік
Навуковая сфера лесаводства, дэндралогія
Месца працы Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Самарскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Нацыянальны ўніверсітэт біярэсурсаў і прыродакарыстання
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Аркадзя Куляшова, Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
Узнагароды і прэміі
Ордэн Леніна

Аляксандр Лявонавіч Но́вікаў[1] (9 верасня 189226 сакавіка 1966) — вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі, доктар сельскагаспадарчых навук (1962), прафесар (1932).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Сярэднія Малынічы (зараз у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). У 1910 годзе скончыў гарадское вучылішча, у 1917 — Магілёўскі настаўніцкі інстытут[2]. У 1924 годзе скончыў лясны факультэт Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. У 1932—1937 гг. загадчык кафедрай лесаводства ў Беларускім лесатэхнічным інстытуце. У 1937—1949 гг.працаваў у Куйбышаўскім сельскагаспадарчым інстытуце, у 1949—1960 гг. у Кіеўскай сельскагаспадарчай акадэміі[2]. У 1960—1966 гг. А. Л. Новікаў на пасадзе загадчыка кафедрай біялогіі ў Беларускім тэхналагічным інстытуце.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы А. Л. Новікава па дэндралогіі, лесаводстве і інтрадукцыі раслін. Сярод апублікаванага:

  • К вопросу о коррелятивной зависимости удельного веса и ширины годичных слоёв еловой древесины // Матер. по лесному опытному делу БССР. Вып. 2. — Мн.: БелНИИС и ЛХ, 1928. — С. 18—48.
  • Деревья и кустарники парков и лесов БССР. — 2 изд. — Мн., 1933.
  • Определитель деревьев и кустарников в безлистном состоянии. — 2 изд. — Мн., 1965.
  • Определитель хвойных деревьев и кустарников. — Минск, 1967.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Леніна (1953) і медалямі[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000.
  2. 2,0 2,1 2,2 Знаменитые земляки(руск.)  // Чачэрская цэнтральная раённая бібліятэка

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]