Аляксандр Мацвеевіч Жырмунскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Мацвеевіч Жырмунскі
Дата нараджэння 11 (23) чэрвеня 1887
Месца нараджэння
Дата смерці 9 мая 1970(1970-05-09) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар геолага-мінералагічных навук (1944)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксей Паўлаў[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Мацвеевіч Жырмунскі (11 чэрвеня 1887, Бялінскі, Расія — 9 мая 1970) — вучоны-геолаг, член-карэспандэнт АН БССР (1936).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння гімназіі ў г. Петрапаўлаўску паступіў на прыродазнаўчы факультэт Парыжскага ўніверсітэта. З 1908 года працягваў адукацыю на фізіка-матэматычным факультэце Імператарскага Маскоўскага ўніверсітэта.

У 1912—1913 гадах праводзіў геалагічныя даследаванні ў басейне р. Унжы (левы прыток р. Волгі). З 1914 па 1915 год працаваў у Маскоўскім сельскагаспадарчым інстытуце і вывучаў залежы фасфарытаў у Вяцкай губерні. У 1915 годзе быў накіраваны ва Упраўленне гідратэхнічных работ па абслугоўванні Заходняга фронту, дзе праводзіў кансультацыі па буравых работах, займаўся зборам і апрацоўкай даведачных матэрыялаў па гідралогіі Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. У 1917 годзе загадваў Геалагічным кабінетам пры Упраўленні гідратэхнічных работ Каўказскага фронту. У 1918—1928 гадах працаваў геолагам у Маскоўскім аддзяленні Геалагічнага камітэта, адначасова выкладаў геалогію і палеанталогію ў Маскоўскай горнай акадэміі. З 1928 года працаваў у Ленінградзе, дзе быў выбраны старшым геолагам Геалагічнага камітэта, пасля яго рэарганізацыі ў 1929 годзе ва Усесаюзным навукова-даследчым геалагічным інстытуце (УСЕГЕІ).

15 кастрычніка 1936 года быў выбраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР. Узначальваў Інстытут геалогіі і гідрагеалогіі АН БССР і загадваў кафедрай геалогіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэта імя У. І. Леніна. У 1938 годзе вярнуўся ў Ленінград, дзе працаваў старшым спецыялістам-гідролагам у Дзяржаўным гідралагічным інстытуце, з 1940 года старшым навуковым супрацоўнікам ва УСЕГЕІ. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ва Уфе, дзе займаў пасаду начальніка Шафранскай геолагаразведачнай партыі Башкірскага ўпраўлення. У 1943—1945 гадах займаў пасаду старшага інжынера ў Камітэце па справах геалогіі пры Савеце Народных Камісараў СССР і адначасова з’яўляўся навуковым кіраўніком геалагічнай групы Акадэміі навук БССР.

Кіраваў тэматычнымі работамі ў Ленінградскім геалагічным упраўленні.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Беларусі праводзіў даследаванні па гідрагеалогіі, чацвярцічнай геалогіі, геамарфалогіі і тэктоніцы. У 1947 годзе апублікаваў у часопісе «Известия Академии наук БССР» артыкул «Гипотеза нефтяного кольца вокруг Центрально-Российской платформы», у якой выказаў меркаванне аб неглыбокім заляганні нафты ў Беларусі, што пазней пацвердзілася бурэннем геолагаразведачных свідравін.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 230.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 470. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 227.
  • Весці АН БССР. Серыя фізіка-тэхнічных навук. — 1957. — № 4. — С. 139—144.
  • Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник : [в 2 ч.] / составители: А. Д. Смычник [и др.]. — Минск, 2008. — Ч. 1. — С. 77.
  • Известия АН СССР. Серия геологическая. — 1971. — № 6. — С. 142.
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2008. — Минск, 2008. — С. 233—234.
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — Минск, 2015. — С. 347—348.
  • Павловская геологическая школа = The Pavlov school of geology / И. А. Стародубцева, З. А. Бессуднова, С. К. Пухонто и др. — Москва, 2004. — С. 137—140.
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 548—549.